Пракурор просіць для Юрыя Рубцова тры гады «хіміі»
6 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адавіўся разгляд крымінальнай справы супраць актывіста з Гомеля Юрыя Рубцова. Актывіста вінавацяць у злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса «Абраза суддзі або народнага засядацеля». Працэс вядзе суддзя Наталля Вайцэховіч. Дзяржаўны абвінаваўца Гардзеенка запатрабаваў для Юрыя Рубцова прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды тэрмінам на тры гады, паведамляе ПЦ «Вясна».