У Гомелі плануюць марш супраць расійскай агрэсіі ва Ўкраіне
Гомельскія актывісты прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці падалі адпавежную заяўку ў гарвыканкам. Паводле ініцыятара акцыі Эдуарда Нелюбовіча, грамадзяне Беларусі не павінны заставацца ў баку ад вайсковых злачынстваў алігархічнага рэжыма суседняй краіны. — Плануем правядзенне шэсця з удзелам 30-ці прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці Гомеля. Шэсце само па сабе павінна прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы Ўкраіны, каб людзі задумаліся пра пошук мірных шляхоў.