Куды вядуць забытыя дзверы: «Савецкі раён» працягвае шукаць архітэктурныя артэфакты на вуліцах Гомеля
Дзверы трэба разглядаць як катэгорыю філасофскую. Калі вокны — гэта твар хаты і ейных гаспадароў, то дзверы — душа. Яны — сувязь гаспадара са знешнім светам. Таму заўсёды дзвярам надавалася значная ўвага. І калі дэталёва вывучыць старыя дзверы, можна заўважыць, з якой пяшчотай яны былі калісьці зроблены, з якой фантазіяй была выпілавана кожная філёнга і накладка да яе. І застаецца…