Інстытут кантролю ведаў судзіцца з рэпетытарам з Мінску
Установа плануе спагнаць з Аляксея Васілеўскага штраф за парушэнне аўтарскіх правоў — публікацыю ў інтэрнэце рашэння задач рэпетыцыйнага тэставання. Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) працягвае патрабаваць спагнаць з мінскага рэпетытара Аляксея Васілеўскага штраф за парушэнне аўтарскіх правоў — публікацыю ў інтэрнэце рашэння задач рэпетыцыйнага тэставання, паведамляе БелаПАН. Васілеўскі некалькі гадоў аказвае паслугі рэпетытара па фізіцы і матэматыцы.