«Край|BY»: тлустая кропка ў татарскіх наездах — Клецк! — вiдэа
Праект «Край|BY» выпраўляецца ў апошняе падарожжа другога сезону! Сёння наш шлях ляжыць у Клецк — горад, які стагоддзямі знаходзіўся ў цені свайго яснавяльможнага суседа Нясвіжа, хоць і мае не менш адметную гісторыю! Людзі тут сяліліся яшчэ ў часы рымскіх імператараў, а драўляны замак збудаваў сам Яраслаў Мудры. Менавіта Клецк паставіў тлустую кропку ў гісторыі татарскіх наездаў.