Каманда Гродзенскай дыяцэзіі зноў перамагла ў чэмпіянаце краіны па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў
Перамогай Гродзенскай дыяцэзіі скончыўся 25 лістапада ў Лепелі другі чэмпіянат Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. Адметна, што летась гродзенскія ксяндзы таксама занялі першае месца ў спаборніцтве. Тады турнір прайшоў у Лідзе на Гродзеншчыне. Сёлета ў турніры ўдзельнічалі ўсё чатыры дыяцэзіі краіны. На другім месцы — каманда Віцебскай дыяцэзіі. Бронза — у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Чацвёртае месца заняла Пінская дыяцэзія.