Падарожжа ў Чарэю
Навуковая вандроўка ў Чарэю, Чашнікі, Новалукомль і Лепель, арганiзаваная Лятучым ўніверсітэтам, была прысвечана колішнім і цяперашнім праблемам беларускай ідэнтычнасці. У вандроўцы ўдзельнікі высвятлялі, з чаго лепіцца наша сённяшняя ідэнтычнасць, што перадвызначыла наш цяперашні стан, на якім базісе мы грунтуем нашу сучаснасць і будучыню.