«Вось дзяўчыне вочкі, каб былі яскравыя ночкі». Пабывалі на незвычайным абрадзе 18+, пра які вы маглі нават не чуць (видео)
Сапраўдныя фанаты вандровак па Беларусі дакладна чулі пра аграгарадок Скірмунтава: побач знаходзіцца найвышэйшая кропка краіны — гара Дзяржынская. Але вядомая вёска не толькі гэтым. Мясцовыя жыхары здолелі захаваць незвычайны абрад «Ката пячы» і ўжо не першы год — з песнямі, жартамі і гульнямі — ладзяць яго ў мясцовым доме культуры. Мы пабывалі на ігрышчы, пакаштавалі ката і падрыхтавалі атмасферны рэпартаж пра тое, як людзі шануюць і берагуць традыцыю.