Карагоды падчас пахавання, каб не забіла маланкай. Пабывалі на ўнікальным абрадзе ў Веткаўскім раёне (видео)
На саракавы дзень пасля Вялікадня, калі хрысціяне адзначаюць Ушэсце (Узнясенне Гасподняе), на паўднёвым усходзе Беларусі прынята праводзіць унікальны абрад «Ваджэнне і пахаванне стралы». Багатая на абрадавыя дзеянні з рознымі сэнсамі, гэтая традыцыя налічвае ўжо не адно стагоддзе і, падаецца, будзе існаваць яшчэ столькі ж. З’ездзілі ў аграгарадок Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці і паглядзелі, як усё адбываецца.