Адгадайце пісьменнікаў па іх псеўданімах. Наш новы тэст
Сёлета ў мінскім выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў грунтоўны энцыклапедычны слоўнік-даведнік, прысвечаны беларускім псеўданімам і крыптанімам. Ягоны аўтар — літаратуразнавец, фалькларыст і энцыклапедыст Янка Саламевіч — доўгі час працаваў у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», але паралельна на працягу жыцця вывучаў псеўданімы нашых пісьменнікаў і журналістаў і ў 1983 годзе выдаў свой першы слоўнік. На жаль, у 2012-м Янкі Саламевіча не стала, але ягоную працу працягнулі сваякі. І выдалі велізарную кнігу на 700 старонак, у якой змешчана больш за 20 000 псеўданімаў і крыптанімаў.