Адзенне, якое не выходзіць з моды. У Вялікім тэатры паказалі незвычайнае дэфіле
Учора ў Вялікім тэатры прайшоў вечар беларускай культуры. На сцэне паказалі оперу «Сівая легенда», а да пачатку гледачам прапанавалі прыняць удзел у тэматычных майстар-класах. Віталі ўсіх артысты оперы і балета, якія выйшлі да публікі ў строях з нацыянальных спектакляў. Паказваем, якім быў тэматычны вечар на галоўнай тэатральнай пляцоўцы краіны.