Сёння Дзяды. Вось так беларусы шануюць сваіх продкаў
Напачатку лістапада — Дзяды, дні, калі беларусы адмысловым чынам шануюць памерлых. Праваслаўныя ў Змітраўскую суботу наведваюць цэрквы і моляцца за спачылых. Каталікі адзначаюць Успамін усіх памерлых вернікаў 2 лістапада. Напярэдадні многія ідуць на могілкі, ставяць кветкі, запальваюць свечкі і лампадкі, ад якіх наваколле вечарам ператвараецца ў залаціста-чырвоную плынь. Карэспандэнт Onlíner наведаў некалькі беларускіх вёсак і падрыхтаваў атмасферны фотарэпартаж аб тым, як беларусы шануюць памерлых.