Добавить новость
 
Горячие новости часа
Сегодня в Поставах

Новости Постав — календарь событий, фактов, происшествий за день

Сегодня 2 февраля 2025 года
Не в Поставах?
Новости сегодня на 29ru.net

Новости от партнёров


Добавь свою новость бесплатно - здесь

Другие новости сегодня

Новости сегодня от Adwile

Деревня Тиунцы — Поставский район

6

Быць або не быць?        Па рэкамендацыі старшыні Варапаеўскага сельскага Савета Іны Касарэўскай выбрала для чарговага выпуску праекта «Вёсачка» Цівунцы. Адправілася туды ў панядзелак.  Завяршылася палова першага зімовага месяца, але восень не саступае яму свае правы. Шэра, дажджліва, ветрана, змрочна. Такой парой нават у горадзе маркотна, а ў вёсцы? Па дарозе блукаю ў […]

Быць або не быць?

       Па рэкамендацыі старшыні Варапаеўскага сельскага Савета Іны Касарэўскай выбрала для чарговага выпуску праекта «Вёсачка» Цівунцы. Адправілася туды ў панядзелак.  Завяршылася палова першага зімовага месяца, але восень не саступае яму свае правы. Шэра, дажджліва, ветрана, змрочна. Такой парой нават у горадзе маркотна, а ў вёсцы? Па дарозе блукаю ў думках: гэта апошні выпуск праекта, які існуе ўжо два гады, або працягнецца і ў 2025-м? Шчыра прызнаюся: не ведаю. Рашэнне будзе залежаць не столькі ад рэдакцыі, колькі ад вашых пажаданняў, шаноўныя чытачы. Выказаць іх вы можаце па тэлефоне рэдакцыі 2-34-55 або па маім асабістым нумары 8(029)714-86-90.

 

А сёння шчыра дзякую старшыням сельскіх Саветаў, старэйшынам і ўсім вяскоўцам, з чыёй дапамогай ствараўся кожны выпуск праекта. І сардэчна віншую іх і ўсіх чытачоў з надыходзячым Новым годам! Няхай ён будзе шчаслівым!

З гісторыі

Прывяду некаторыя звесткі з сівой даўніны, змешчаныя ў энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі».

  • Вёска вядомая з канца ХVIII cтагоддзя ў скла­дзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага як Цівуновічы ў маёнтку Лучай ва ўладанні Агінскіх.

  • Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) — у Расійскай імперыі.

  • У 1847 г. — 174 жыхары, 16 сем’яў. З іх 12 мелі прозвішча Зямчонак.

  • Пад кіраўніцтвам аднавяскоўцаў — зачыншчыкаў сялянскіх хваляванняў у маёнтку Лучай трэцяя частка воласці ў 1861 г. самастойна аддзялілася ад валаснога праўлення, і ў вёсцы пры жыллі Зямчонка бунтаўшчыкі арганізавалі новую валасную канцылярыю. Хваляванні ў маёнтку 04.12.1861 былі спыненыя царскімі ўладамі.

  • Па перапісе 1897 г. у в. Цівуновічы 38 двароў, 229 жыхароў.

  • У 1905 г. — 229 жыхароў, 347 дзесяцін зямлі.

  • У 1930 г. найбуйнейшаму землеўласніку Паўлу Зямчонку належала 90 дзесяцін зямлі.

Дружная і не закінутая

Старэйшына Ганна Іосіфаўна Дубовік лёгка зга­дзілася на сустрэчу: «Прыязджайце! Наша вёска не глухая: кожны дзень курсіруе аўтобус «Паставы—Навінкі», два разы на тыдзень прыязджае аўтамагазін, пяць разоў — перасоўная пошта, усяго 7 кіламетраў да Варапаева. А самае галоўнае — у нас дружныя людзі, жывём нібы адна сям’я».

У гэтай вясковай сям’і 36 чалавек. Толькі чацвёра з іх працуюць: Леанід Сініца ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», Павел Юдэнка і Генадзій Вышадка — ва УП ЖКГ, Тамара Зямчонак — у пансіянаце «Троіцкі» ў Дунілавічах. Астатнія — пенсіянеры.

 

 

У кожнага чалавека і кожнай сям’і свая гісторыя. Са старэйшыны і пачнём. Ганна Іосіфаўна — карэнная жыхарка вёскі. Скончыўшы васьмігодку, пайшла працаваць на будоўлю, потым — у жывёлагадоўлю. У яе 38 гадоў працоўнага стажу, у тым ліку 10 — пасля дасягнення пенсійнага ўзросту. У 54 аўдавела, муж памёр раптоўна.

— Дзякаваць Богу, ва ўсім дапамагаюць дзеці, якія жывуць у Паставах і часта наведваюцца да мяне, — расказвала жанчына. — Кожны раз іх сустракаю са словамі «Мае любімкі прыехалі!»

Ужо шмат гадоў Ганна Іосіфаўна з’яўляецца старэйшынам вёскі, а ў маладзейшым узросце была дэпутатам сельскага Савета. Жанчына са шкадаваннем гаварыла пра тое, што вёска збяднела на людзей. У 1963 годзе тут было 67 двароў і 225 жыхароў. У гаспадарцы ўзвялі кароўнікі, цялятнікі, свінарнікі, будавалі жыллё. Пазней паса­дзілі сад, вырошчвалі насенне агародніны. Людзям было дзе працаваць. І ўласнай жывёлы трымалі многа — у вясковым статку было 70 кароў.

Аднак з цягам часу некалі моцны саўгас «Старадворскі» прыйшоў у заняпад. Мяняліся кіраўнікі, мясцовыя землі далучалі то да адной гаспадаркі, то да іншай. «Нарэшце пашанцавала: іх узяло ў сваё карыстанне ААТ «Навасёлкі-Лучай», а там сапраўдныя гаспадары, — гаварыла яна. — Мы вельмі ўдзячныя старшыні гаспадаркі Юрыю Шымчыку, які не падзяляе пенсіянераў на сваіх і чужых. Да свят атрымліваем добрыя падарункі».

Старэйшына расказвала шмат добрага пра сваіх аднавяскоўцаў, прасіла ад яе імя абавязкова павіншаваць іх з Калядамі і Новым годам, пажадаць здароўя, радасці, а тым, хто працуе, — поспехаў. З задавальненнем выконваю просьбу.

 

Даяркай стала па прызванні

Так сцвярджае Ганна Сініца, і не паве­рыць у гэтыя словы немагчыма, бо стаж яе работы даяркай амаль 30 гадоў.

— У кароўнік, дзе працавала мая старэйшая сястра, я пачала хадзіць з гадоў шасці, — расказвала Ганна Эмануілаўна. — Карову даіла стоячы, і мне гэта падабалася. Школьніцай давала даяркам водпускі. Скончыўшы 8 класаў, засталася працаваць у саўгасе. Праўда, спачатку ў будаўніцтве, потым перайшла на Варапаеўскі ДАК. Але канчатковы выбар зрабіла на карысць жывёлагадоўлі.

 

 

У тыя гады моладзь не пакідала родныя мясціны. Застаўся ў вёсцы і яе будучы муж Іосіф. Працаваў вадзіцелем, слесарам на ферме, дапамагаў жонцы ўпраўляцца з гуртом кароў у 75 галоў.

 

 

Такім жа працавітым, як бацькі, вырас і іх адзі­ны сын Леанід, які таксама не адарваўся ад зямлі. Ён, механізатар, на добрым рахунку ў ААТ «Навасёлкі-Лучай». З асаблівым напружаннем працуе падчас жніва. Па выніках сёлетняга ўвайшоў у пяцёрку лідараў у гаспадарцы.

На ўсю вёску гаспадар

Так старэйшына ахарактарызавала Паўла Юдэнку і пашкадавала, што не зможам з ім сустрэцца, бо працуе вадзіцелем на варапаеўскім участку УП ЖКГ. Аднак мне пашанцавала: Павел у той дзень быў дома.

— Ужо два месяцы, як я пенсіянер, — абазначыў ён важную веху ў жыцці. — Мог бы і адпачываць, але пакуль не збіраюся пакідаць работу.

 

 

Ва УП ЖКГ цэняць працавітага, дысцыплінаванага вадзіцеля. Вось і на нядаўнім 80-гадовым юбілеі прадпрыемства Паўла адзначылі Ганаровай граматай (дарэчы, розных узнагарод у яго цэлы стос), уручылі падарунак.

Праз некалькі месяцаў дасягне пенсійнага ўзросту і гаспадыня, але яна ўжо не працуе. На сямейным савеце дачка і сын настаялі на тым, каб пакінула работу, паклапацілася пра сваё здароўе. Ну а спраў любой жанчыне хапае і дома.

Павел жа паспявае і суседзям дапамагчы абкасіць траву, узараць агарод, справіцца з іншай работай.

Жыць, а не дажываць

Такім прынцыпам кіруецца Эдварда Смоліна. Таму і дом абуладкавала так, што ён ніколькі не саступае гарадскім кватэрам з выгодамі. Хаця зусім не збіралася перасяляцца з Пастаў у Цівунцы. Тут купілі дом для брата, але той не пражыў у ім і двух гадоў — раптоўна памёр.

Эдвардзе было шкада, што дом застаўся без гаспадара. Але, каб добраўпарадкаваць яго, патрабаваліся немалыя грошы. Жанчына зарабляла іх у Маскве, потым — у Мінску. Затое сёння не можа нарадавацца свайму камфортнаму жыллю. Сёлета нават электрычнае ацяпленне падключылі.

 

 

— А ведаеце, колькі ў Цівунцах пустых дамоў? — гаварыла Эдварда Юльянаўна. — Я налічыла 20. Не разумею тых спадчыннікаў, хто нават не спрабуе іх прадаць, аформіць неабходныя дакументы на зямлю. Няхай бы дамы жылі, а не трухнелі без гаспадароў.

Янак і Яніна

Іван і Яніна Мухі ў шлюбе 55 гадоў. Ён — з Цівунцаў, яна — з Фяркоў.

— Выбіраў дзяўчыну з суседняй вёскі, каб недалёка было хадзіць на спатканні, — жартуе гаспадар. А старэйшына сур’ёзна дадае:

— Ты, Ян, першым у вёсцы купіў матацыкл, мог і на ім ездзіць. А праз два-тры гады пасля таго як пажаніліся, і машыну купілі, таксама першымі з вяскоўцаў.

 

 

Пачыналі з «Запарожца», а сёння ў іх пяты па ліку сучасны аўтамабіль. Калі збіраюцца паехаць у Паставы, Варапаева, Лучай або яшчэ куды-небудзь, абавязкова возьмуць з сабой суседзяў. За што тыя вельмі ўдзячныя ім.

— Нам не наканавана было мець сваіх дзяцей, затое багатыя на хрэснікаў, — гаварыла Яніна Іосіфаўна. — У мяне іх 11, у Яна — ажно 16. Яны ў Старым Двары, Паставах, Мінску, Латвіі, Германіі. Маем і многа пляменнікаў.

Ужо шмат гадоў абое на пенсіі. Успамінаюць, як цяжка працавалі раней у саўгасе, ды яшчэ на сваім падвор’і трымалі трох кароў, чатырох свіней, іншую жыўнасць. А сёння — толькі куры ды сабака. Прыйшоў час адпачываць…

Касцёл як родны дом

Уладзіславе Валяр’янаўне Зямчонак 92 гады. Але, калі гляджу на яе і слухаю, як храналагічна дакладна, па датах, яна расказвае пра сваё жыццё, не магу ў гэта паверыць.

— Бог дае мне сілы, — прызнаецца доўгажыхарка. — Пастаянна малюся і за сябе, і за ўсіх сваіх родных. А якое шчасце наведваць касцёл! Невыказнай была радасць, калі ў 1990-м яго адкрылі ў Лучаі. Мы шмат папрацавалі, каб давесці будынак да ладу. Мяне выбіралі ў касцельны камітэт, маю падзяку ад ксяндза. Да гэтага часу спяваю ў касцельным хоры і па памерлых, адмаўляю ружанец. Кожную нядзелю ў Лучай мяне возіць сусед Янак Муха. Касцёл для мяне як родны дом.

 

 

Уладзіслава Валяр’янаўна нарадзіла трох дачок. Жыццё адной абарвалася дачасна, а дзве з сем’ямі жывуць у Паставах.

— А яшчэ маю 6 унукаў, 15 праўнукаў і 4 прапраўнукі, — не без гонару гаварыла бабуля. — Пашанцавала на добрых зяцёў. Славік, лічы, кожны дзень наведваецца. Трымае тут гусей, індыкоў, качак, курэй. Я крыху дапамагаю.

— Летам маці ўвогуле на застаць дома, — уступае ў размову зяць. — То ў агародчыку з кветкамі возіцца, то агародніну праполвае. Без працы не можа. Напішыце яшчэ пра тое, што да гэтага ўзросту страціла толькі адзін зуб. Няхай маладыя пазайздросцяць.

Вера ў Бога і праца і нада­юць сіл доўгажыхарцы.

 

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — деревня Тиунцы

 

Фаіна Касаткіна

по материалам источника:  https://www.postawy.by/2024/12/proekt-pk-vjosachka-prodolzhaetsja-ocherednaja-ostanovka-derevnja-tiuncy/

Loading

Поставы

На пожаре в Поставах погибли два престарелых пенсионера

Ria.city
Новости России

Популярные сегодня товары и услуги с доставкой в Поставах и Витебской области

(что, где и как купить сегодня в регионе по интернету)

Проект "Today" (Сегодня в Поставах) на портале today.29ru.net совместно с партнёрским сайтом 29ru.net представляет интернет-витрину популярных товарных интернет-предложений, доступных в Поставах и других городах Витебской области, востребованных услуг, сервисов, новостных и медиа-продуктов напрямую от правообладателей и официальных компаний-продавцов. Более тысячи предложений в самых различных категориях: интернет-магазины, инфо-товары, финансы и кредитование, развлечения, игры, образование и работа, бесплатное интернет-телевидение и многое-многое другое.

Все самые последние, новые и актуальные гаджеты и товары - в рубрике "Интернет-витрина" и на страницах нашего путеводителя по модным интернет-магазинам одежды, обуви и аксессуаров для всей семьи, где представлены товары на самый различный вкус и кошелёк. Вся палитра брендов, новинок и распродаж в режиме онлайн с удобным поиском и сортировкой как по ассортименту, коллекциям, направлениям и ценам, так и по популярности на сегодняшний день. Настройте свою ленту товаров и смотрите только то, что Вам нравится.



Если Вы хотите добавить сайт с новостями Постав, напишите нам, и мы обязательно включим его в наш каталог, а если Ваш сайт транслирует городские новости в формате RSS, то, при желании, и в нашу ленту новостей.



Проект "Today" - региональные новости без купюр и цензуры. Все самые интересные случаи, события, факты, происшедшие в городе за день - в самой полной ленте городских новостей Постав сегодня. Ежедневно самая свежая и объективная информация из первых рук от местных, региональных и федеральных, известных и не очень первоисточников: сайтов, газет, журналов, обзоров на нашем портале Today.29ru.net. Читайте, комментируйте, критикуйте, возражайте, спрашивайте! Наши новости не оставят Вас равнодушными. Каждый день, каждый час - новости, новости и только новости!

Новостные порталы Постав

Postavy.vitebsk-region.gov.by

Официальный сайт Постав

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Проект "Today" (Новости Постав) — обзорный новостной информационный интернет-проект web-группы 29ru.net. Календарь событий, фактов, происшествий за день в Поставах и Витебской области. Всё, что случилось, произошло, привлекло внимание и заинтересовало в этот день в режиме online, а также ежедневный почасовой архив российских региональных новостей от Камчатки до Калининграда.



Точка зрения редакции может не совпадать с мнением авторов и публикуемыми авторскими статьями, материалами и комментариями. Мы всегда стараемся объективно представить полярные точки зрения по самым различным вопросам и темам, волнующим общество, и стараемся не ограничивать доступ к ресурсам, соблюдающим общепринятые моральные и законодательные правила и нормы. Для размещения Ваших новостных и публицистических материалов достаточно связаться с нами по контактам mail@29ru.net. Предпочтения отдаются материалам региональной и городской направленности и тематическим обзорам.

Спорт в России и мире


Новости тенниса


Анна Курникова

Анну Курникову заметили в Майами в инвалидном кресле


Здоровье в России и мире


Музыкальные новости
Концерт

Концерт в честь 82-й годовщины победы в Сталинградской битве организован для казанских спецназовцев Росгвардии


Новости часа в Поставах и Витебской области

Топ-10 новостей в Поставах (Витебская область) за сегодня на этот час:

Губернаторы России

Общество, политика, культура, бизнес