Царква ў Асінагарадку
Царква ў Асінагарадку (Пастаўскі раён) згадваецца яшчэ ў 1682 годзе. У XVI стагоддзі на яе месцы быў невялікі замак, пра які захавалася некалькі згадак у старых дакументах. Тую царкву, што стаіць цяпер, збудаваў у 1782 годзе ўладальнік гэтай мясцовасці з роду Жабаў. Да 1839 годзе царква была грэка-каталіцкай: у ёй маліліся на […]
Царква ў Асінагарадку (Пастаўскі раён) згадваецца яшчэ ў 1682 годзе. У XVI стагоддзі на яе месцы быў невялікі замак, пра які захавалася некалькі згадак у старых дакументах. Тую царкву, што стаіць цяпер, збудаваў у 1782 годзе ўладальнік гэтай мясцовасці з роду Жабаў.
Да 1839 годзе царква была грэка-каталіцкай: у ёй маліліся на царкоўнаславянскай мове і ва ўсходнім абрадзе, але адначасова прызнавалі ўладу Папы Рымскага.
У 1856 годзе царкву, ужо праваслаўную, перабудаваў Ігнацый Друцкі-Любецкі, а ў 1897 годзе новую перабудову зрабіў Уладзімір Друцкі-Любецкі, які быў уладальнікам маёнткаў Манькавічы і Казлоўшчына і шмат добрага зрабіў для развіцця культуры і эканомікі гэтага рэгіёна. Ён наняў архітэктара, які зрабіў праект царкоўнай званіцы ў скандынаўскім стылі, з высокай асновай з часаных камянёў.
У зборах маскоўскага музея архітэктуры імя Аляксея Шчусева знайшлося некалькі фотаздымкаў гэтай царквы і людзей каля яе, зробленых у час Першай Сусветнай вайны.
Кастусь Шыталь
ист: https://ok.ru/profile/574600784850/statuses/160468066425042
![]()



