Добавить новость
 
Горячие новости часа
Сегодня в Поставах

Новости Постав — календарь событий, фактов, происшествий за день

Сегодня 15 марта 2026 года
Не в Поставах?

Новости сегодня на 29ru.net

Новости от партнёров


Добавь свою новость бесплатно - здесь

Другие новости сегодня

Новости сегодня от Adwile

Деревня Иодовцы — проект «ПК» «Вёсачка»

2

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — деревня Иодовцы Мне сёння прыснілася хата… У ёй мы калісьці жылі! Вясной там бэзу багата, Звіняць над лугамі чмялі. Праз сон я ў маленства глядзела, Ў туманы, сівы вербалоз. Я зноў святкавала нядзелю Ў зацішку знаёмых бяроз! Шумелі за хатаю сосны, І стукалі промні ў акно. Малой на […]

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Очередная остановка — деревня Иодовцы

Мне сёння прыснілася хата…
У ёй мы калісьці жылі!
Вясной там бэзу багата,
Звіняць над лугамі чмялі.
Праз сон я ў маленства глядзела,
Ў туманы, сівы вербалоз.
Я зноў святкавала нядзелю
Ў зацішку знаёмых бяроз!
Шумелі за хатаю сосны,
І стукалі промні ў акно.
Малой на ўзмежачак росны
Спяшалася слаць палатно.
За вокнамі стукалі колы,
Зарою палаў далягляд.
І плакала я, бо ніколі
Туды не вярнуся назад.

 

У кожную, як у сваю

Шаноўныя выхадцы з вёскі, ці змаглі вы прачытаць гэты верш вядомай беларускай паэтэсы Раісы Баравіковай без слёз? Я не змагла, бо сапраўды ніколі не змагу вярнуцца ў свае Кавалі. Няма куды вярнуцца! Родная вёсачка даўно знікла з карты Пастаўшчыны. Можа, таму так вабяць іншыя, у якіх яшчэ цепліцца жыццё. У кожную еду, як у сваю, знаёмлюся з жыхарамі і, здаецца, раднюся з імі.

У Ёдаўцах, якія за 22 кіламетры ад Пастаў, сёння ўсяго 43 пастаянныя жыхары. Летам вёска прырастае дачнікамі, якія прыязджаюць сюды з Пастаў, Нарачы, Мя­дзела, Мінска. Некаторыя з іх — на бацькоўскія сядзібы, якія не закінулі, а добраўпарадкавалі. Вёсачка жыве! Але і пустых хат тут, на жаль, нямала…

Багатая на гісторыю…

Рыхтуючы рэдакцыйны праект, гістарычныя звесткі пра вёску я, звычайна, бяру з энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі». А вось у Ёдаўцах шмат цікавага даведалася ад іх жыхара Казіміра Гіпалітавіча Пракопа — былога настаўніка гісторыі Камайскай СШ. Дзялюся пачутымі звесткамі з чытачамі газеты.

Беларускія археолагі мяркуюць, што на месцы вёскі знаходзілася гарадзішча перыяду язычніцтва. Сам Казімір Пракоп знайшоў непадалёк ад вёскі пасля меліярацыйных работ фрагменты каменнага язычніцкага ідала — галаву і нагу.

Дачка Пракопаў Алена Шымак, якая выкладае гісторыю ў Белдзяржуніверсітэце, падчас напісання кандыдацкай дысертацыі працавала ў архівах Масквы, Ватыкана, Вільнюса. У вільнюскім адшукала звесткі, што ў 50-х гадах XVI стагоддзя ўзгадваецца мястэчка Камаі і Ёдаўцы (у літоўскай транскрыпцыі — Ёдупле) як яго наваколле.

На агародзе ля хаты, у якой раней жылі Казуры, быў знойдзены медаль «За абарону Севастопаля» (1853 —1856 гады). Відавочна, яго атрымаў гаспадар.

 

…і годных людзей

Да вялікай Айчыннай вайны ў Ёдаўцах было 77 двароў, пражывала 370 чалавек.

У кастрычніку 1943-га фашысты знішчылі 75 двароў і загубілі 9 жыхароў. Тры вяскоўцы загінулі на фронце.

Самымі распаўсюджанымі прозвішчамі вяскоўцаў былі Пупкевіч, Вярбіцкі, Юрэвіч, Буйка. Здаралася, што і імёны былі аднолькавыя. Каб не заблытацца, людзям давалі мянушкі, напрыклад, Пуцілавец, Кухаронак і г.д.

Часопіс «Колокол» Аляксандра Герцэна пісаў пра тое, што падчас паўстання 1863 года Буйка Андрэй з Ёдаўцаў прачытаў аднавяскоўцам «Мужыцкую праўду» і перадаў газету Шукялю з Філіпоўцаў, за што быў прыцягнуты да адказнасці.

Падчас Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі кавалергард Ігнат Пупкевіч ахоўваў спальню цара Мікалая II, а Станіслаў Пупкевіч з’яўляўся актыўным удзельнікам рэвалюцыйных падзей.

Капітан першага ранга Іван Карыцька ўдзельнічаў у першым паходзе савецкай атамнай падводнай лодкі пад ільдом Паўночнага ледавітага акіяна. Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга. Пазней працаваў у Інстытуце па праектаванні атамных падводных лодак. Жыве ў Санкт- Пецярбургу.

Сярод выхадцаў з вёскі — два кандыдаты навук: Алена Пракоп — гістарычных, Ганна Турла — матэматычных. А тых, хто атрымаў вышэйшую адукацыю, не злічыць.

Было шмат майстравых людзей. Аўгусцін Петух і Станіслаў Пупкевіч валілі валёнкі, Браніслаў і Іван Юрэвічы былі печнікамі, Казімір Юрэвіч — бондарам. Ігнат Вярбіцкі першым асвоіў конную жняярку, Эдуард Казура — малацілку «Дунаф».

Узор для іншых

Кожнае 1 Верасня нагадвае былым настаўнікам Веры і Казіміру Пракопам не толькі пра пачатак навучальнага года, але і пра іх знаёмства. Яно адбылося 50 гадоў назад. Веру Мікалаеўну перавялі з Казлоўшчынскай СШ арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы ў Камайскую сярэднюю школу, а Казіміра Гіпалітавіча — з Ашмян туды ж завучам.

Праз 4 гады маладыя педагогі згулялі вяселле. Казімір прывёў жонку ў бацькоўскі дом у Ёдаўцах, у якім яны жывуць і сёння.

— Нібыта ў камунальную кватэру трапіла, — з усмешкай успамінае Вера Мікалаеўна той далёкі час. — Дом хоць і вялікі, але ў ім жылі бацькі, дзве родныя цёткі і бабуля Казіміра. На шчасце, усе ладзілі паміж сабой. А калі занемагла мая мама, і яна дажывала ў нас.

 

Даўно выраслі і знайшлі сваю дарогу ў жыцці іх дзеці. Дачка Алена — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, выкладае гісторыю ў Белдзяржуніверсітэце. А яшчэ яна мама чатырох дзяцей, старэйшаму з якіх 16 гадоў, малодшаму — 9. Сын Андрэй — падпалкоўнік, служыць у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, неаднаразова адзначаўся граматамі і падзякамі гэтага ведамства. У яго двое дзяцей.

Унукі любяць бываць у бабулі і дзядулі. А тыя радуюцца іх поспехам у вучобе, цікавасцю да мясцін, дзе нарадзіліся і выраслі іх бацькі.

Падчас паездкі ў вёску мне пашанцавала сустрэцца не толькі з бацькамі, але і з іх дачкой Аленай, зяцем Андрэем, унукамі. Алена Казіміраўна падзялілася:

— Тут мая малая радзіма, мае карані, мае самыя дарагія людзі — мама і тата. Стараемся наведвацца, кожны раз радуемся сустрэчы з бацькамі і аднавяскоўцамі.

А ад аднавяскоўцаў я чула наступнае:

— Вера Мікалаеўна, Казімір Гіпалітавіч, іх дзеці і ўнукі — узор для ўсіх нас.

Калі б ведалі наперад…

У 1987 годзе Галіна і Леанід Бразоўскія з трыма дочкамі пакінулі Ёдаўцы і пераехалі ва ўкраінскі Данецк, дзе жылі дзве стрыечныя сястры Галіны. Сям’я атрымала там кватэру, бацькі добра зараблялі.

Праз шмат гадоў Леанід вярнуўся ў вёску, даглядаў хворую маці. Пайшоўшы на пенсію, прыехала ў Ёдаўцы і Галіна. А дочкі засталіся ва Украіне, стварылі там сем’і, нарадзілі дзяцей.

 

— Калі пачалася заваруха, усе пакінулі Данбас, прыехалі ў Беларусь, атрымалі від на жыхарства, — расказвала маці. — Але ў Беларусі засталася толькі Марына, яна жыве з мужам у Андронах. Старэйшая дачка з сям’ёй выехала ў Польшчу. Малодшая са сваёй дачкой зараз у Адэсе, і за іх маё сэрца баліць асабліва. Калі б ведалі наперад, якія падзеі разгорнуцца ва Украіне, хіба павезлі б туды сваіх дачушак?!

За год – дзве цяжкія страты

Рэгіну пазнаёміла з Юрыем Юрэвічам яго родная сястра. Маладыя людзі спадабаліся адно аднаму і звязалі свае лёсы. Рэгіна пераехала з Пастаў да мужа ў Ёдаўцы. Абое працавалі ў калгасе, выхавалі траіх дзяцей.

17 мая 2021 года Юрый памёр: урачы не выратавалі яго ад жоўцевакаменнай хваробы. А праз тры месяцы Рэгіна Віктараўна атрымала яшчэ адзін цяжкі ўдар — з-за кавіду не стала 44-гадовага сына Леаніда.

 

Але ж нездарма кажуць, што няма такіх выпрабаванняў, якія чалавек не вытрымаў бы. Вытрымала і Рэгіна Віктараўна. Магчыма, крыху лягчэй ад таго, што засталася не ў адзіноце — жыве разам з другім сынам, Генам, і нявесткай Веранікай, якія працуюць у «Камайскім».

Усё задавальняе

Асабліва прыемна было пачуць такую фразу ад маладых вяскоўцаў. Святлана і Руслан Турла 10 гадоў назад стварылі сям’ю і купілі ў Ёдаўцах дом. Яна працуе тут сацыяльным работнікам, ён — вартаўніком на свінакомплексе ў Камаях.

 

У сям’і двое дзетак-пагодкаў. Вадзім сёлета пойдзе ў пяты клас, Мілана — у чацвёрты. Не сумняваюся, што вырастуць яны не беларучкамі, бо бачаць добры прыклад мамы і таты. У бацькоў клопатаў хапае, бо трымаюць на падвор’і шмат жыўнасці: чатырох кароў, свіней на мяса, свінаматку з парасятамі, курэй-брой­лераў і курэй-нясушак. Малако здаюць дзяржаве. Для кароў летам пашы хапае, на ёй жывёлу ўтрымлівае электрапастух. А вось з нарыхтоўкай сена на зіму сёлета з-за частых дажджоў складана.

— Канешне, цяжкасці ёсць, — гаварыла Святлана. — Але нам падабаецца тут. Дом крайні ў вёсцы, жывём, як на хутары: ціха, прасторна, спакойна. І мы як гаспадары адчуваем сябе ўпэўнена.

З антыдэпрэсантамі

Толькі не падумайце, што ў Валянціны Грышкевіч праблемы са здароўем і яна жыве на лякарствах. Нічога падобнага! Проста яна — жанчына з гумарам і так гаворыць пра катоў, якіх у доме некалькі. Я згодная з ёй, бо таксама люблю гэтых хатніх жывёлінак, якія сапраўды ствараюць настрой.

Валянціна на пенсіі, яе муж Уладзімір яшчэ працуе. Некалі яны трымалі ажно чатырох кароў, сёння на падвор’і адна. 17 гадоў жанчына адпрацавала ў камайскім аддзяленні паштовай сувязі, спачатку — паштальёнам, потым — загадчыцай.

 

— Вельмі любіла сваю работу, — прызнаецца. — Пакінула толькі таму, што трэба было даглядаць маці, якая пакутавала на дэменцыю, страціла зрок, а дажыла да 91 года. Калі я працавала на пошце, выпісвала шмат перыёдыкі. Зараз абмежавалася газетамі «СБ. Беларусь сегодня» і «Пастаўскі край».

Да раёнкі ў Валянціны Эдуардаўны асабліва прыязнае стаўленне. На газету яна падпісваецца пастаянна і чытае яе ад радка да радка. Публікацыі, якія найбольш падабаюцца, выразае і падшывае. Любіць творы мясцовых аўтараў, пранікнёна дэкламавала мне вершы былога карэспандэнта газеты Вячаслава Смятанкі (творчы псеўданім — Слава Ліпень).

Валянціна Грышкевіч захапляецца кветкамі, і іх шмат каля яе  дома. Бедавала, што надвор’е сёлета зусім не спрыяе кветкаводству.

У бацькоўскім доме

Маю ўвагу прыцягнула прасторная, дагледжаная сядзіба. Даведалася, што на ёй гаспадараць дачка Ігната і Юзэфы Вярбіцкіх, якія адышлі ў вечнасць, і яе муж Віктар.

Людміла і Віктар Нікалаевы жывуць у Мядзеле. Пакуль працавалі (яна — прадаўцом, ён — будаўніком), наведваліся сюды нячаста і не мелі часу грунтоўна заняцца добраўпарадкаваннем. Некалькі гадоў назад пакінулі работу, з вясны да восені жы­вуць тут. І навялі ідэальны парадак. Зрэзалі старыя аварыйныя дрэвы, пасеялі газонную траву, насадзілі агародніны і кветак, нават за агароджай участка абкасілі вялікую тэрыторыю, зрабілі альтанку, летні душ і шмат чаго яшчэ.

— Віця — вялікі працаўнік, — хваліла мужа Людміла Ігнацьеўна. — На ім тут усё трымаецца. Два гады назад я так моцна захварэла, што ледзьве хадзіла па двары. Муж садзіў агародніну, палоў яе, паліваў, а я глядзела на гэта і плакала ад бяссілля.

Да іх любяць прыязджаць дзеці і ўнукі, іншыя родныя. Усім тут вельмі падабаецца.

Па лісічкі!

Лявонція Карыцька збіралася ў лес па лісічкі — паклікалі з сабой дачнікі.

— Люблю збіраць грыбы, — казала мне. — Асабліва калі еду ў лес адна на веласіпедзе. Але сёлета яшчэ не была.

 

У Ёдаўцах яна 60 гадоў: выйшла сюды замуж за Часлава Карыцьку (у 2005-м яго не стала). 35 гадоў адпрацавала касірам у калгасе «Дружба». І сёння з удзячнасцю ўспамінае былога старшыню Баляслава Півусавіча Шылько, кажа, што захоўвае ўсе газетныя публікацыі пра яго. А падчас кожнага жніва з нецярпеннем чакае чарговы нумар раёнкі, каб праглядзець на паказчыкі работы камбайнераў, даведацца, на якім месцы яе сын Уладзімір. Радуецца, што ў мінулыя гады ён быў у перадавіках, удзельнічаў у абласных «Дажынках».

Толькі крыжык застаўся

Ганараце Аўгусцінаўне Петух 15 ліпеня бягучага года споўнілася 90.

— Я спрадвечны жыхар Ёдаўцаў, — гаварыла жанчына. — Мне было 6 гадоў, калі пачалася вайна. Добра памятаю, як прыйшлі немцы, сагналі ўсіх у адну хату, паставілі перад ёй кулямёты. Чаго было чакаць? Толькі смерці. Было жахліва.

Але над людзьмі злітаваліся — пакінулі жывымі. А ўсе хаты спалілі. У полымі загінулі і 6 ляжачых жыхароў. Уцалелі толькі дзве крайнія хаты і некаторыя гаспадарчыя пабудовы.

 

— Калі нас выганялі з хаты, тата схапіў у кішэнь толькі гэты крыжык, які і сёння на мне, а потым надзеў мне яго на шыю, — працягвала доўгажыхарка сумны аповед. — Засталіся без адзення і ежы, і трэба было неяк выжываць.

Дзяўчынку і яе гадавалага брата бацькі ўладкавалі ў радні ў Дварчанах. А самі пачалі будавацца, і толькі ў 1953 годзе ўсяліліся ў новую хату. Да гэтага туліліся ў лазенцы. Хапіла і голаду, і холаду.

— Як цяпер добра жыць! — параўноўвала Аўгусцінаўна цяперашні час з пасляваенным. — Ды мне ўжо няма калі. Хачу працаваць, а рукі-ногі не слухаюцца. Добра, што Светачка (сацыяльны работнік Святлана Турла (аўт.)) ва ўсім дапамагае. І вам дзякуй, што не абмінулі мяне. Так і напішыце, што самае дарагое — гэта мір.

Не без памылак

Не кожны чалавек ідзе па жыцці роўнай дарогай. Вось і Аляксандр Панкратаў збіваўся з яе, рабіў памылкі. Але галоўнае — зрабіў з іх высновы, і сёння ў яго ўсё добра.

Першы шлюб у Аляксандра распаўся. У ім нарадзілася двое дзяцей. Яны даўно дарослыя. Дачка жыве ў Мінску, сын — у Браславе. Стварылі свае сем’і, падарылі бацьку пяцёра унукаў. Усе наведваюцца да яго. Другая жонка мужчыны, Каця, прымае іх з адкрытай душой. Радуецца гасцям і сын Аляксандра і Кацярыны Ілья.

 

Каці было ўсяго 6 гадоў, калі памерла яе маці. Дзяўчынка вырасла ў дзіцячым доме, і ў яе жыцці было нямала выпрабаванняў. З Сашам яны стварылі сям’ю ў 2009 годзе на Браслаўшчыне, а потым пераехалі ў «Камайскі», дзе ім далі і работу, і жыллё. Зараз яна працуе на зерняскладзе, ён — вартаўніком на свінакомплексе ў Камаях.

 

Фаіна Касаткіна

 

Loading

Новости России

Популярные сегодня товары и услуги с доставкой в Поставах и Витебской области

(что, где и как купить сегодня в регионе по интернету)

Проект "Today" (Сегодня в Поставах) на портале today.29ru.net совместно с партнёрским сайтом 29ru.net представляет интернет-витрину популярных товарных интернет-предложений, доступных в Поставах и других городах Витебской области, востребованных услуг, сервисов, новостных и медиа-продуктов напрямую от правообладателей и официальных компаний-продавцов. Более тысячи предложений в самых различных категориях: интернет-магазины, инфо-товары, финансы и кредитование, развлечения, игры, образование и работа, бесплатное интернет-телевидение и многое-многое другое.

Все самые последние, новые и актуальные гаджеты и товары - в рубрике "Интернет-витрина" и на страницах нашего путеводителя по модным интернет-магазинам одежды, обуви и аксессуаров для всей семьи, где представлены товары на самый различный вкус и кошелёк. Вся палитра брендов, новинок и распродаж в режиме онлайн с удобным поиском и сортировкой как по ассортименту, коллекциям, направлениям и ценам, так и по популярности на сегодняшний день. Настройте свою ленту товаров и смотрите только то, что Вам нравится.



Если Вы хотите добавить сайт с новостями Постав, напишите нам, и мы обязательно включим его в наш каталог, а если Ваш сайт транслирует городские новости в формате RSS, то, при желании, и в нашу ленту новостей.



Проект "Today" - региональные новости без купюр и цензуры. Все самые интересные случаи, события, факты, происшедшие в городе за день - в самой полной ленте городских новостей Постав сегодня. Ежедневно самая свежая и объективная информация из первых рук от местных, региональных и федеральных, известных и не очень первоисточников: сайтов, газет, журналов, обзоров на нашем портале Today.29ru.net. Читайте, комментируйте, критикуйте, возражайте, спрашивайте! Наши новости не оставят Вас равнодушными. Каждый день, каждый час - новости, новости и только новости!

Новостные порталы Постав

Postavy.vitebsk-region.gov.by

Официальный сайт Постав

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Postavylib.blogspot.com.by

Старая мельница в Поставах (Белоруссия, Витебская область, г. Поставы)

Libpost.wordpress.com

ПОСТАВСКАЯ БИБЛИОТЕКА ГУК "ПОСТАВСКАЯ ЦЕНТРАЛИЗОВАННАЯ БИБЛИОТЕЧНАЯ СИСТЕМА" (Белоруссия...

Проект "Today" (Новости Постав) — обзорный новостной информационный интернет-проект web-группы 29ru.net. Календарь событий, фактов, происшествий за день в Поставах и Витебской области. Всё, что случилось, произошло, привлекло внимание и заинтересовало в этот день в режиме online, а также ежедневный почасовой архив российских региональных новостей от Камчатки до Калининграда.



Точка зрения редакции может не совпадать с мнением авторов и публикуемыми авторскими статьями, материалами и комментариями. Мы всегда стараемся объективно представить полярные точки зрения по самым различным вопросам и темам, волнующим общество, и стараемся не ограничивать доступ к ресурсам, соблюдающим общепринятые моральные и законодательные правила и нормы. Для размещения Ваших новостных и публицистических материалов достаточно связаться с нами по контактам mail@29ru.net. Предпочтения отдаются материалам региональной и городской направленности и тематическим обзорам.

Спорт в России и мире


Новости тенниса



Здоровье в России и мире


Музыкальные новости

Новости часа в Поставах и Витебской области

Топ-10 новостей в Поставах (Витебская область) за сегодня на этот час:

Губернаторы России

Общество, политика, культура, бизнес


«Жёлтые» интернет-новости


Происшествия, юмор и курьёзы

Russian.city
Топ-10 новостей от партнёров: