Чэрвеньскі ўік-энд па-беларуску: «Чароўны чэрвень» у Вайцюшках і «Ружанская брама» ў Пружанах
Сёння, 14 чэрвеня, адбудзецца фестываль для ўсёй сям’і «Чароўны чэрвень» на хутары Вайцюшкі каля Гародні. Пачнецца фестываль а 15.00. Дзея будзе складацца з трох частак: спартова-актыўнай, літаратурнай і музычнай. Як паведамляла Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі», удзел у фэсце бяруць Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Барыс Пятровіч, Анатоль Івашчанка, Севярын Квяткоўскі. У музычнай частцы канцэрт Касі Камоцкай і гурту «Рэха».