Павел Севярынец: Каб не Бураўкін, у нас не было б нацыянальнай тэлевізіі
Студзеньскае вянчанне Паўла Севярынца і Вольгі Шылак у кафедральным касцёле Панны Марыі стала апошнім месцам, дзе Генадзь Бураўкін з’явіўся на публіцы. Славуты беларускі паэт і грамадскі дзеяч сышоў ад нас у лепшы свет раніцай 30 траўня. Дажыць да свайго 78-га дня народзінаў яму не хапіла трох летніх месяцаў.