Беларусы сёння адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы
8 верасня 1514 года 30-тысячнае войска ВКЛ разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска. Роўна 500 год таму войска ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім пад Оршай ушчэнт разбіла маскоўскіх захопнікаў. Лічыцца, што гэта адна з самых славутых бітваў у нашай гісторыі. Аднак у Беларусі яе ўгодкі адзначаюцца толькі неафіцыйна, паведамляе Еўрарадыё.