Мастоўскія далікатэсы павязуць за мяжу
18 лютага ў залі пасяджэнняў райвыканкама адбудзецца незвычайны аўкцыён. Прадмет гандлю — права на закупку вінаградных слімакоў. Для многіх тое здасца дзіўным, але на Мастоўшчыне яны ёсць.
Сообщение Мастоўскія далікатэсы павязуць за мяжу появились сначала на Газета Слонімская.
Згодна з заключэннем спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах, у раёне прамысловы запас вінаградных слімакоў складае 19889 кілаграмаў. Здабываць дазваляецца не болей 75%. Гандаль пачынаецца з 50 базавых адзінак.
Закупамі гэтага прадукту на працягу некалькіх апошніх гадоў займаўся прадпрымальнік К. з вёскі Масты Правыя. Кошт аднаго кілаграма ў розныя гады быў розным, але падаў.
У спрыяльны год аматары збору слімакоў за пару дзён маглі назбіраць іх сотню-другую кілаграмаў.
Асноўныя запасы вінаградных слімакоў знаходзяцца ў межах вёсак Крывулькі, Баяры, Забалаць ды Алешавічы.
Верагоднасць з`яўлення іх тут тлумачыцца проста. У Алешавічах была радавая сядзіба знакамітых паноў Незабытоўскіх. Па ўсё верагоднасці, паны завезлі сюды слімакоў для свайго стала.
Жыхары гэтых выміраючых вёсак на працягу месяца маюць добры давесак да пенсіі. Нарыхтоўшчык прыязджае і забірае тавар сам ды адвозіць перакупшчыкам у Гродна.
Сообщение Мастоўскія далікатэсы павязуць за мяжу появились сначала на Газета Слонімская.