Другая аварыя: сутыкнуліся два грузавікі
19 студзеня вадзіцель аўтамабіля МАЗ, які праводзіў апрацоўку ўчастка дарогі Масты — Зэльва, пры развароце не ўступіў дарогу фуры, што ішла ў спадарожным кірунку, канстатуе абласная ДАІ.
Сообщение Другая аварыя: сутыкнуліся два грузавікі появились сначала на Газета Слонімская.
Фура пасля аварыі
У выніку здарэння вадзіцель МАЗа атрымаў шматлікія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.
Пасля аварыі
Гэта другая аўтамабільная аварыя ў Мастоўскім раёне ад пачатку года. На мінулым тыдні на аўтадарозе Лунна — Алекшыцы сутыкнуліся грузавік «Івека» і «Лада».
Грузавік пайшоў на абгон легкавіка, але не ўлічыў, што апошні паварочвае налева.
Вадзіцель «Лады» атрымаў траўмы і змешчаны ў лякарню.
Сообщение Другая аварыя: сутыкнуліся два грузавікі появились сначала на Газета Слонімская.