Мыла на вяровачцы. Завод адмовіўся ад іску супраць «Рэгіянальнай газеты»
У кастрычніку мінулага года на сайце «РГ» быў размешчаны здымак, дасланы чытачом. На ім аўтар зафіксаваў прывязанае да вяровачак мыла ў адной з прыбіральняў прадпрыемства. Загаловак да публікацыі быў «Каб не скралі. У прыбіральні на маладзечанскім заводзе мыла прывязалі на вяроўку».
Сообщение Мыла на вяровачцы. Завод адмовіўся ад іску супраць «Рэгіянальнай газеты» появились сначала на Газета Слонімская.
Завод палічыў, што публікацыя наносіць шкоду дзелавой рэпутацыі прадпрыемства, і падаў іск да выдання ў Эканамічны суд Мінскай вобласці, піша сайт БАЖ са спасылкай на «Рэгіянальную газету».
У іску ісцец патрабаваў ад адказчыка абвергнуць апублікаваную інфармацыю, абавязаць рэдакцыю падаць інфармацыю аб асобе, якая дала звесткі выданню, для прыцягнення яе да адказнасці, спагнаць з адказчыка дзяржпошліну.
Першае, папярэдняе, судовае пасяджэнне адбылося ў канцы мінулага года. Другое прайшло 16 студзеня.
22 студзеня бакі дасягнулі міравога пагаднення, дзе ісцец адмовіўся ад сваіх патрабаванняў у поўным аб’ёме. Завод таксама абавязваецца вярнуць выданню палавіну выдаткаў на аплату паслуг адваката.
Сообщение Мыла на вяровачцы. Завод адмовіўся ад іску супраць «Рэгіянальнай газеты» появились сначала на Газета Слонімская.