За гадзіну два пажары — і зноў ахвяра
Ноччу 18 студзеня ў Мастоўскім раёне на працягу гадзіны адбыліся два пажары.
Сообщение За гадзіну два пажары — і зноў ахвяра появились сначала на Газета Слонімская.
Паведамленне пра пажар у вёсцы Ліхінічы дыспетчар аддзялення МНС атрымаў а палове трэцяй ночы.
Там агнём пашкоджана страха, дома і ложак.
Гаспадар 1959 года нараджэння атруціўся прадуктамі гарэння і быў дастаўлены ў лякарню.
Праз 45 хвілін выратавальнікі даведаліся яшчэ пра адзін пажар. Гарэў жылы дом у вёсцы Вялікія Сцяпанішкі.
У выніку пажару згарэла страха, перакрыцці, маёмасць у доме.
У чатыры гадзіны ў жылым пакоі пад абломкамі згарэлых канструкцый быў знойдзены труп гаспадара дома 1966 года нараджэння.
Гэта другая ахвяра агню на Мастоўшчыне ад пачатку года.
Сообщение За гадзіну два пажары — і зноў ахвяра появились сначала на Газета Слонімская.