Cлонімскія шашысты сталі лепшымі
На мінулым тыдні прайшло першынство Гродзенскай вобласці сярод юнакоў і дзяўчат 1994 года нараджэння і маладзейшых па шашках-64.
Сообщение Cлонімскія шашысты сталі лепшымі появились сначала на Газета Слонімская.
![Аляксандра Сіняк, Слонім](https://www.gs.by/wp-content/uploads/2020/02/A.SINYAK-novy.jpg)
Аляксандра Сіняк
Мэтай турніру было не толькі выбраць мацнейшага шашыста, але і знайсці тых, хто зможа годна выступіць ад Гродзенскай вобласці на моладзевым першынстве краіны, якое адбудзецца ў Мінску з 15 па 21 лютага.
Спаборніцтвы праходзілі на працягу чатырох дзён – з 3 да 6 лютага – у Гродзенскім шахматна-шашачным клубе. Па 10 мацнейшых юнакоў і дзяўчат гулялі паміж сабой па кругавой сістэме. Галоўная і відовішчная бойка разгарнулася паміж трыма пераможцамі і прызёрамі еўрапейскіх і сусветных першынстваў – Маратам Львом і Іллёй Астаф`евым (абодва са Слонімскага раёна) ды гродзенскім шашыстам Георгіем Выдзеркам. Першае месца па праву захаваў за сабой наш зямляк Марат Леў. Для яго перамога не была вялікай нечаканасцю, бо верыў у яе ад пачатку. Трэцяе месца заняў іншы наш прадстаўнік, Ілля Астаф`еў.
На гэтым першынство не закончылася. Яшчэ больш напружанай выдалася гульня ў дзяўчат. Сланімчанка Аляксандра Сіняк і гродзенская шашыстка Аляксандра Анісімава, засмуціўшы сваіх суперніц, сустрэліся паміж сабой у фінальнай бойцы на клятчастых дошках. Абедзве былі моцныя, і гэта было бачна нават па выніку — нічыя.
Каб выявіць мацнейшую, суддзям давялося праводзіць дадатковы матч са скарочаным кантролем часу. Найбольш паспяховай аказалася прадстаўніца Слоніма Аляксандра Сіняк.
Слонімскіх шашыстаў рыхтаваў да першынства Аляксандр Аніська.
Сообщение Cлонімскія шашысты сталі лепшымі появились сначала на Газета Слонімская.