Cлонімцы паказалі выдатны вынік на рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы
У суботу, 8 лютага, у Гомелі атлеты з шасці абласных каманд і Мінска змагаліся за галоўны трафей Адкрытага Кубка Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў зачыненых памяшканнях. У складзе гродзенскай каманды выступала адразу некалькі выхаванцаў Слонімскай ДЮСШАР №3, якія дапамаглі камандзе падняцца на трэцюю прыступку п`едэстала.
Сообщение Cлонімцы паказалі выдатны вынік на рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы появились сначала на Газета Слонімская.
Залаты медаль прынёс у скарбонку кідальнік ядра слонімец Аляксей Нічыпар. Запусціўшы свой снарад на 20,03 м, ён тым самым палепшыў свой вынік, які паказаў на нядаўна мінулым Мемарыяле Марціна Кутмана 4 лютага. Тады ён саступіў прадстаўніку Ямайкі і стаў другім (19,16 м).
Высокі вынік спартоўца ацанілі і ў World Athletics. Аляксей Нічыпар стаў лепшым спартоўцам па колькасці ачкоў у сваёй дысцыпліне. Ад старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзіма Дзевятоўскага слонімца ўзнагародзілі памятным шкляным прызам і грашыма.
Таксама на спаборніцтвах па скачках з шастом высокі вынік паказалі Уладзіславаў Чамармазовіч — 5,00 м і Юлія Кароль — у бегу на 800 м (2 хвіліны і 6,65 секунды). Абодва сталі першымі ў сваёй дысцыпліне.
Сообщение Cлонімцы паказалі выдатны вынік на рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы появились сначала на Газета Слонімская.