Слонімцы змагаліся да перамогі
У Салігорску завяршыўся міжнародны турнір, прысвечаны Дню абаронцы Айчыны і памяці ветэранаў салігорскага боксу.
Сообщение Слонімцы змагаліся да перамогі появились сначала на Газета Слонімская.
Слонімскія пераможцы
Ён праходзіў з 21 да 23 лютага і прымаў спартсменаў з Беларусі, Украіны, Літвы, Азербайджана і Расіі. У складзе беларускай каманды спаборнічалі слонімцы.
У вагавай катэгорыі 80+ вызначыўся наш зямляк Павел Панкраценка, які стаў залатым медалістам турніру.
Бронзавыя медалі заваявалі Максім Карпавіч (42 кг), Міраслаў Рагозін (42 кг), Арцём Бальшоў (50 кг).
Хлопцаў рыхтавалі да міжнароднага турніру Іосіф Міцкевіч і Турал Хангуліеў.
Фота з архіва аўтара
Сообщение Слонімцы змагаліся да перамогі появились сначала на Газета Слонімская.