Пазнай сябе на фота
Паважаныя чытачы! Пазнавайце на старых фотаздымках сябе, сваіх знаёмых і блізкіх і тэлефануйце нам: 8 (01562) 29-999, 8 (029) 133-04-21 у працоўныя дні з 9:30 да 17:30. Найбольш цікавыя расповеды пра герояў здымкаў будуць надрукаваны ў газеце, а іх аўтары атрымаюць запрашальныя квіткі на спектаклі Слонімскага драматычнага тэатра.
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.
Дарожнікі
На фотаздымак дарожнікаў, надрукаваны ў мінулым нумары «Аддушыны», адгукнулася наша даўняя чытачка Таццяна Захаранка.
— Справа на здымку стаіць Валодзя Ракевіч. Гэта паблізу апошняга аўтобуснага прыпынку на Баранавіцкай вуліцы ў Альбярціне. Валодзя там жыве. Другога мужчыну на здымку я не ведаю, — расказала Таццяна.
Нашы чытачы Андрэй Астапенка, Уладзімір Скок, Уладзімір Крынчык, Ігар Іўчанка і Таццяна Захаранка атрымаюць запрашальныя квіткі на спектакль Слонімскага драмтэатра «Тустэп на фоне чамаданаў», які пакажуць у нядзелю, 1 сакавіка. Пачатак у 17.00.
Фота з архіва «ГС»
Сообщение Пазнай сябе на фота появились сначала на Газета Слонімская.