У студзені Слонімшчына па заробках паднялася з 10-га на 7-е месца ў вобласці
Намінальны налічаны заробак жыхароў Слонімшчыны ў студзені 2020 года склаў, паводле Белстата, 864,2 рубля.
Сообщение У студзені Слонімшчына па заробках паднялася з 10-га на 7-е месца ў вобласці появились сначала на Газета Слонімская.
У параўнанні са снежаньскай зарплатай, заробак слонімцаў у студзені зменшыўся на 59 рублёў (быў 923,4 рубля).
Тым не менш сярод 17 раёнаў Гродзеншчыны Слонімскі раён у заробкавым рэйтынгу падняўся з 10-га месца адразу на 7-е.
Больш, чым у Слонімскім раёне, зарабляюць у Астравецкім (1 143,4), Гродзенскім (983,2), Смаргонскім (909,5), Лідскім (880,5), Бераставіцкім (878,9) і Ваўкавыскім (870,6) раёнах.
Па Гродзенскай вобласці намінальны налічаны заробак за студзень 2020 года склаў 947,1 рубля.
Сообщение У студзені Слонімшчына па заробках паднялася з 10-га на 7-е месца ў вобласці появились сначала на Газета Слонімская.