Надрукавана «Русалка» Аляксея Якімовіча
Днямі ў Мінску ў сталічным дзяржаўным выдавецтве «Беларусь» выйшла з друку новая кніга слонімскага пісьменніка Аляксея Якімовіча «Русалка».
Сообщение Надрукавана «Русалка» Аляксея Якімовіча появились сначала на Газета Слонімская.
Новая кніга Аляксея Якімовіча
«Гэтая кніга надрукавана тыражом 800 экзэмпляраў па заказе Міністэрства культуры для падлеткаў і дарослых і ўваходзіць у спіс сацыяльна значнай літаратуры, — распавядае ў размове з карэспандэнтам «ГС» пісьменнік. — Яе змест складаюць чатыры фантастычна-містычныя апавяданні, напісаныя ўжо даўно, але неаднаразова мной перапрацаваныя. Некаторыя з іх друкаваліся ў свой час і ў «Газеце Слонімскай». Пісаліся гэтыя творы цяжка, бо тут закранаецца тэма, звязаная з нячыстай сілай. Напрыклад, сюжэт апавядання «Зялёная рука» ўзнік, калі я пачуў расповед дзяўчынак-падлеткаў на лаўцы ў двары свайго дома пра зялёную руку, якая робіць страшныя рэчы. Неўзабаве пасля гэтага я пайшоў у лес па грыбы. Трапіў там на прыгожую паляну. Раптам бачу, на краі паляны стаяць прыгожыя дзявочыя туфелькі чырвонага колеру… Мне стала не па сабе. Зайшоў за паваротку і ўбачыў на кусце дзявочую кофтачку. Праз некалькі дзён прыйшоў туды зноў — усё заставалася на месцы. Тады і вырашыў напісаць «Зялёную руку»…
Новая кніга Аляксея Якімовіча прадаецца ў кнігарнях і распаўсюджваецца выдавецтвам. Як зазначыў пісьменнік, у яго яшчэ ёсць новыя творчыя задумы і выдавецкія планы на бліжэйшы час.
Сообщение Надрукавана «Русалка» Аляксея Якімовіча появились сначала на Газета Слонімская.