Музей запрашае далучыцца да патрыятычнай акцыі
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя І.І. Стаброўскага запрашае далучыцца да патрыятычнай акцыі «У вайны не жаночае аблічча». Акцыя прымеркаваная да 75-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне над нямецка-фашысцкім акупантам.
Сообщение Музей запрашае далучыцца да патрыятычнай акцыі появились сначала на Газета Слонімская.
Каб даведацца больш падрабязней пра акцыю, карэспандэнт завітаў у музей.
— Калі ідзе гаворка пра вайну, заўсёды ўзгадваецца мужчына. Мы вырашылі звярнуць увагу і на жанчын. Вытрываць тры складаныя гады пад акупацыяй, пракарміць дзяцей, неяк выжыць у гады ліхалецця — гэта таксама подзвіг, хай і не такі яркі, як на фронце, — расказвае навуковы супрацоўнік Сяргей Бурсевіч. — Летась мы збіралі матэрыялы пра мужчын — дакументы, фотаздымкі, пісьмы і г.д. У гэтым годзе фармат правядзення патрыятычнай акцыі не планавалі змяняць. Гэтай акцыяй мы заклікаем памятаць і расказваць пра сваіх родных, каб усе пра гэта ведалі. Забываць пра гэта нельга.
Цікава, што сёлета назва патрыятычнай акцыі «У вайны не жаночае аблічча» супадае з аднайменным творам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. Як паведаміў Сяргей Якаўлевіч, тут нічога дзіўнага няма. Назву падбіралі так, каб яна была зразумелай і звяртала на сябе ўвагу. Таксама ён адзначыў, што ў мінулым годзе была праведзена акцыя па захаванні памяці аб нашых дзядах — салдатах, афіцэрах, генералах — тых, хто здабываў перамогу над ворагам.
— Прынеслі матэрыялаў у мінулым годзе даволі шмат. Восенню зрабілі выставу па тых матэрыялах. Тыя, хто даслаў дакументы, фотаздымкі, расказвалі пра сваіх родных. Атрымалася даволі цікава. Кожны паказаў сваю радню і даведаўся пра іншых. Нам вельмі спадабалася, і мы паспрабуем паўтарыць гэта, паколькі грамадствам гэта запатрабавана і людзям падабаецца, — падзяліўся Сяргей Бурсевіч.
Матэрыялы чакаюць па адрасе: г. Слонім, пл. Леніна, 1. Калі нехта не здолее прыехаць, то можна даслаць на скрыню: slonimmuzey@mail.ru.
Сообщение Музей запрашае далучыцца да патрыятычнай акцыі появились сначала на Газета Слонімская.