Намеснік старшыні не ўпэўнены ў аператыўнасці мастоўскай міліцыі
У мінулым нумары «ГС» быў надрукаваны артыкул пра сустрэчу першага намесніка старшыні Мастоўскага райвыканкама Юрыя Касталомава з працаўнікамі сельгаспрадпрыемства «Імя Адама Міцкевіча». Пасля выхаду газеты карэспандэнту патэлефанаваў жыхар вёскі Вялікая Рагозніца, які прысутнічаў на той сустрэчы, і сказаў, што ў матэрыялы змешчана не поўная інфармацыя.
Сообщение Намеснік старшыні не ўпэўнены ў аператыўнасці мастоўскай міліцыі появились сначала на Газета Слонімская.
Юрый Касталомаў
Вясковец паведаміў пра яшчэ адну прычыну, агучаную Касталомавым, па якой у іх вёсцы нельга ставіць банкамат — вёска далёка ад райцэнтра, і ў выпадку рабаўніцтва банкамата міліцыянеры не змогуць хутка прыехаць сюды, каб затрымаць злачынцаў.
Каб высветліць сітуацыю, карэспандэнт «ГС» звязаўся з работнікам банка, які валодае пытаннямі аховы. На пытанне, ці можна ўзламаць банкамат, спецыяліст адказаў, што ломам тую справу не зробіш. Тым болей, кожны банкамат знаходзіцца пад камерай відэаназірання. Спецыяліст дадаў, што не памятае выпадкаў, калі рабаўнікі патрашылі банкаматы, ды засведчыў, што ў асноўным незаконна з рахункаў кліентаў грошы здымаюцца карткамі, якія апынуліся ў руках несумленных грамадзян.
Сообщение Намеснік старшыні не ўпэўнены ў аператыўнасці мастоўскай міліцыі появились сначала на Газета Слонімская.