Пра паштовыя скрыні камунальнікі забыліся
У мінулым годзе работнікі ЖКГ распачалі добраўпарадкаваць занядбаную дваровую тэрыторыю дамоў №№ 20 і 22 па вуліцы Жукава ў Мастах.
Сообщение Пра паштовыя скрыні камунальнікі забыліся появились сначала на Газета Слонімская.
Праца мелася закончыцца снежнем 2019 года, але будаўнікі прадпрыемства тут працавалі яшчэ два месяцы па новым годзе. Уся тэрыторыя ўкладзена пліткай, нават праезджая частка.
Тры тыдні назад будаўнікі ЖКГ распачалі працу на другім аб`екце. Дык вось што засталося пасля іх працы ў гэтым двары: пясок па ўсёй тэрыторыі рамонтных работ (яго нават не змыла нядаўняя навальніца), адсутнасць у двары ліўнёўкі, і таму пасля дажджу тут застаюцца лужыны.
Паштовыя скрыні, якія на пачатку рамонту былі проста кінуты на зямлю, а пасля друку пра гэта ў «ГС» часова пастаўлены за пяцьдзесят метраў, засталіся стаяць там і па сённяшні дзень.
Нядаўна работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі святкавалі сваё прафесійнае свята. Напярэдадні кіраўнік Мастоўскай ЖКГ Аляксандр Касаверскі быў узнагароджаны нагрудным знакам Міністэрства ЖКГ РБ «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі».
Сообщение Пра паштовыя скрыні камунальнікі забыліся появились сначала на Газета Слонімская.