«Мастоўдрэў» — лідар
Падведзены вынікі працы за мінулы год у холдынгу дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі. Першае месца з уручэннем кубка і дыплома прысуджана ААТ «Мастоўдрэў».
Сообщение «Мастоўдрэў» — лідар появились сначала на Газета Слонімская.
Прыемная навіна для мастаўлян. Аднак давайце разбяромся, што адбываецца насамрэч на прадпрыемстве і ў галіне дрэваапрацоўкі ў Беларусі агулам.
Рэканструкцыя прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі Беларусі не дала жаданых вынікаў. Яны ў даўгах як у шаўках. Не маюць нават чым плаціць працэнты па крэдытах. Таму 3 сакавіка Савет Міністраў прымае пастанову, што працэнты па крэдытах беларускіх дрэваапрацоўчых камбінатаў у 2020 годзе выплацяць з бюджэту. Такая інфармацыя змешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ.
ААТ «Мастоўдрэў»
Міністэрству фінансаў даручана за сродкі рэспубліканскага бюджэту забяспечыць вяртанне часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі, прадстаўленымі арганізацыям дрэваапрацоўчай прамысловасці для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і папаўнення абаротных сродкаў.
Толькі дарэмны сыр бывае ў мышалоўцы, і спадзявацца на тое, што дзяржава з цягам часу спіша крэдыты, не выпадае. І вось чаму.
Адначасова была пастаўлена задача канцэрну «Беллеспаперапрам» сумесна з Дзяржмаёмасцю да 1 красавіка ўнесці праекты нарматыўна-прававых актаў долі РБ ва ўстаўных фондах прадпрыемстваў на суму аказанай ім дзяржпадтрымкі. Так ідзе паступовае адзяржаўленне дрэваапрацоўчай прамысловасці.
Што датычыць ААТ «Мастоўдрэў», то тут засталіся два нявыплачаныя крэдыты на агульную суму 39 055 042 еўра.
У сваіх выступах генеральны дырэктар «Мастоўдрэва» Сяргей Асосаў як дасягненне прыводзіць факты, што загружанасць магутнасцяў па выпуску фанеры вышэйшая за 100%, а пліты МДФ — 117%. Як доўга будзе працаваць абсталяванне ў такім рэжыме, цяжка сказаць, але нават звычайны механік можа пацвердзіць, што загрузка абсталявання звыш нормы прыводзіць да яго паломкі і хуткага зносу.
Праблем са збытам фанеры няма. Нягледзячы на каранцін, яна адгружаецца і на Еўропу. А вось з плітой МДФ праблема. Як сцвярджаюць рабочыя, склады перапоўнены прадукцыяй і ёсць магчымасць спынення вытворчасці.
З якой прычыны такое можа стацца, мы распыталі ў аўтарытэтнага спецыяліста ў галіне дрэваапрацоўкі. Гэты выпадак ён пракаментаваў так: «Гэта бяда не толькі «Мастоўдрэва». Яна можа стацца ў любой галіне вытворчасці. Выпушчаны прадукт не адпавядае стандартам, і таму заказчык адмаўляецца ад яго. І ў гэтай сітуацыі ён будзе шукаць новага вытворцу».
Сообщение «Мастоўдрэў» — лідар появились сначала на Газета Слонімская.