Гарадскі парк — дзялянка лесанарыхтовак
Неаднойчы даводзілася назіраць, як работнікі Мастоўскай ЖКГ выпілоўваюць у гарадскім парку, што на беразе Нёмана, дабротныя дрэвы, прыгодныя для наступнай перапрацоўкі на матэрыял, а нестандартныя пакідаюць.
Сообщение Гарадскі парк — дзялянка лесанарыхтовак появились сначала на Газета Слонімская.
Тое адбылося сёлета. Каля падвяснога моста непадалёку ад тросаў, якія трымаюць мост, растуць дрэвы, якія ў выпадку падзення могуць іх пашкодзіць.
Прыбраць небяспечныя дрэвы — справа неабходная. Тое зрабілі работнікі ЖКГ, якія нясуць адказнасць за парк і мост.
Пень ад спілаванай сасны
Была спілавана адна дабротная вялікая хвоя (пень на здымку), а астатнія дрэвы, непрыгодныя для будматэрыялу, засталіся некранутыя. Тое, што яны ў выпадку падзення могуць стварыць праблемы, работнікаў ЖКГ, відаць, не хвалюе.
Сообщение Гарадскі парк — дзялянка лесанарыхтовак появились сначала на Газета Слонімская.