У слонімскім інтэрнаце на Зорнай цякуць трубы — праблема не вырашаецца
Пра гэта ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам "ГС" паведаміў жыхар 108-га пакоя інтэрната на Зорнай, 20 Аляксандр Станкевіч.
Сообщение У слонімскім інтэрнаце на Зорнай цякуць трубы — праблема не вырашаецца появились сначала на Газета Слонімская.
— У нас у інтэрнаце цякуць трубы. Я неаднаразова звяртаўся па дапамогу ў вырашэнні гэтай праблемы ў нашу ЖКГ. Пасля чарговага званка прыязджаў нават нейкі іхні начальнік, паглядзеў і паехаў. Нічога нам нават не сказаў. Увесь час падкладваем і выкручваем анучы, падстаўляем вёдры. Напісалі пра нашу праблему ў адміністрацыю прэзідэнта ў Мінск, але адказу пакуль не атрымалі. А трубы ж цякуць. Вось і тэлефануем да вас у рэдакцыю, каб агучылі нашу праблему, можа тады хоць камунальшчыкі парупяцца нам дапамагчы, — расказаў 15 красавіка Аляксандр, які таксама прыслаў фотаздымкі інтэрнацкіх трубаў.
У гэты ж дзень карэспандэнт «ГС» звязаўся па тэлефоне з выканаўцам абавязкаў дырэктара Слонімскага ГУП ЖКГ Сяргеем Лысухам і папрасіў пракаментаваць сітуацыю з трубамі ў інтэрнаце на Зорнай вуліцы ў Слоніме.
— Не магу нічога вам цяпер патлумачыць, бо не валодаю інфармацыяй па Зорнай вуліцы. Сам я туды не выязджаў. Але калі б там аварыя з трубамі здарылася, то выклікалі б аварыйную службу. Мяркую, нічога страшнага там няма. Патрэбна разбірацца, — сказаў Сяргей Лысуха.
Фота Аляксандра СТАНКЕВІЧА і з архіва «ГС»
Сообщение У слонімскім інтэрнаце на Зорнай цякуць трубы — праблема не вырашаецца появились сначала на Газета Слонімская.