ААТ «Мастоўдрэў»: праца на склад працягваецца
У мінулым нумары «ГС» паведамлялася, што пліта МДФ цяпер не мае збыту і таму вырабленая прадукцыя ідзе на склады, якія перапоўнены, і магчыма спыненне вытворчасці. Аднак тое не адбылося.
Сообщение ААТ «Мастоўдрэў»: праца на склад працягваецца появились сначала на Газета Слонімская.
Прадпрыемства працуе надалей на склад. Памяшканне знайшлося. Кіраўніцтва прадпрыемства прыпомніла, што ёсць склады мэблевай фабрыкі, якая колькі гадоў не працуе.
У мінулую пятніцу на адным са складоў паспешна адрамантавалі дах, які прагніў, і ў гэты ж дзень туды распачалі завозіць незапатрабаваную заказчыкамі прадукцыю прадпрыемства.
Складскія памяшканні былой мэблевай фабрыкі вялікія, і ААТ «Мастоўдрэў» мае магчымасць доўга яшчэ працаваць на склад.
Сообщение ААТ «Мастоўдрэў»: праца на склад працягваецца появились сначала на Газета Слонімская.