Ідэолаг «Мастоўдрэва» ставіць дыягназ
Інфармацыю аб першым захворванні на каранавірус у Мастах агенцтву БелаПАН пацвердзіў галоўны ўрач райбальніцы Аляксандр Козіч.
Сообщение Ідэолаг «Мастоўдрэва» ставіць дыягназ появились сначала на Газета Слонімская.
Гэта супрацоўнік ААТ «Мастоўдрэў», які вярнуўся з замежнай камандзіроўкі. Аднак тое спрабуе абвергнуць намеснік генеральнага дырэктара — начальнік упраўлення па працы з персаналам Вольга Говарава. Яна распавядала, што завод працуе ў штатным рэжыме, а гэты супрацоўнік самаізаляваўся на 14 сутак і ўзяў водпуск за свой кошт.
Агулам мінулы тыдзень у Мастах прайшла пад знакам каранавірусу. Адсутнасць праўдзівай інфармацыі, якую мясцовыя ўлады не могуць прадставіць мастаўлянам, парадзіла неймаверную колькасць чутак.
У сераду гараджане пачалі распавядаць адзін аднаму пра дваіх хворых на каранавірус. Адна з іх была дзяўчына, якая прыехала з Лунінца. На шчасце, дыягназ у яе не пацвердзіўся.
Высветліліся іншыя абставіны. Ва ўсіх аптэках горада не было звычайных масак. У гэты дзень для дэзінфекцыі ў арганізацыі прывезлі антысептык. Кожнай дасталося па адной пляшцы. З перасцярогі перад хваробаю спыніў працу міні-рынак па вуліцы Будаўнікоў, паменшала пакупнікоў у крамах.
P.S.
Падчас падрыхтоўкі гэтай нататкі да друку ў мастоўскай лякарні знаходзілася больш за 40 чалавек з пнеўманіяй.
Сообщение Ідэолаг «Мастоўдрэва» ставіць дыягназ появились сначала на Газета Слонімская.