Выпусцілі адмысловы шакалад «Жировичский»
Да святкавання 550-годдзя з`яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра адна з беларускіх кандытарскіх фабрык выпусціла адмысловы "Жировичский" шакалад.
Сообщение Выпусцілі адмысловы шакалад «Жировичский» появились сначала на Газета Слонімская.
Юбілейны шакалад «Жировичский»
Першымі шакалад «Жировичский» паспрабавалі манахі Жыровіцкага манастыра.
Шакалад выпушчаны двух гатункаў — дэсертны горкі (68%) і малочны з лясным арэхам.
Цікава, што плітка не 90-грамовая, як мы ўсе прызвычаіліся бачыць, а мае 100 грамаў.
На абгортцы горкага шакаладу, акрамя надпісу «550 лет», ёсць яшчэ надпіс «Успенский Жировичский монастырь 500 лет». Ён змешчаны ў вянок.
На вокладцы малочнага шакаладу адлюстраваная выява з`яўлення абраза Жыровіцкай іконы Божай Маці пастушкам — з грушы ідзе дзівоснае ззянне.
Сообщение Выпусцілі адмысловы шакалад «Жировичский» появились сначала на Газета Слонімская.