Жыровіцкі манастыр змагаецца з каранавірусам
Што тычыцца праходжання Жыровіцкім манастыром перыяд пандэміі, то, як паведаміў манастырскі святар іераманах Герасім, выконваць прадпісанні з Мінска ад мітрапаліта Паўла сталі яшчэ з Вербнай нядзелі, 12 красавіка.
Сообщение Жыровіцкі манастыр змагаецца з каранавірусам появились сначала на Газета Слонімская.
На сайце Мінскай духоўнай семінарыі можна знайсці распараджэнні аб здзяйсненні Еўхарыстыі і некаторых таінстваў, зацверджаныя рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 17 сакавіка.
Як пабачыў карэспандэнт, калі завітаў у манастыр, не ўсё з напісанага выконваецца. Перш за ўсё гэта тычыцца таінства прычасця. Ва ўсе часы гэта таінства лічылася галоўнай часткай богаслужэння. Ужываючы Цела і Кроў Хрыста, чалавек яднаецца з Богам, атрымлівае Боскую ласку і дараванне грахоў, якімі б цяжкімі яны ні былі. Але Дары (Цела і Кроў Хрыста) даюцца з адной Чашы і лыжкі. Што, калі прычасціцца разам падыдуць хворы на каранавірус і здаровы чалавек?
З гэтай нагоды падаваць Святыя Хрыстовы Тайны прапануецца з абціраннем лыжкі пасля кожнага прычасніка прамочаным спіртам платам (з рэгулярным абнаўленнем прамочвання) і апусканнем у ваду. Платы пры прычашчэнні міран патрэбна выкарыстоўваць толькі для засцеражэння Святых Тайнаў ад магчымага падзення на падлогу і абцірання лыжкі. Раней імі абціралі вусны прычаснікаў. Цяпер, па правілах, павінны выкарыстоўваюцца папяровыя сурвэткі, якія пасля спальваюцца. Зразумела, гэта вельмі марудны працэс, а таму ад такой гігіены ў манастыры адмовіліся.
Прыняўшы прычасце, вернік адыходзіць, не цалуючы Чашу. Каля століка ён бярэ кавалачак хлеба ці антыдора і налівае ў аднаразовы пластыкавы кубак «цеплыню». З боку ад стала на службе стаяла скрынка, якая напаўнялася выкарыстаным посудам.
Карэспандэнт неаднаразова бачыў, як прыслужнікі падавалі самі хлеб. Пры гэтым іх рукі не былі ў гігіенічных пальчатках. А гэта яшчэ адно парушэнне рэкамендацый патрыярха. На пытанне, чаму не маюць на руках пальчаткі, прыслужваючы дыякан адказаў: «Не хочаш — не еш. Цябе ніхто не прымушае есці». Адышоўшы ўбок, пачуў, як семінарыст спытаўся, што здарылася. Дыякан сказаў: «А ты не знаешь? Запрещено ведь без перчаток подавать хлеб».
Крыж для цалавання пасля заканчэння Боскай літургіі і іншых службаў святары не даюць, а кладуць на галаву. Руку пры цалаванні пры гэтым не даюць. Праўда, былі выключэнні — дазвалялі цалаваць, прыкрыўшы руку мантыяй. Памазанне на ўсяночным дбанні здзяйсняецца не заўсёды, а толькі тады, калі здзяйсняецца літыя і асвячэнне алея. Святар ці архірэй павінен павінен памазваць спецыяльным прыстасаваннем, напрыклад аднаразовай ватнай палачкай. Але і тут карэспандэнт заўважыў парушэнне. Памазанне адбывалася пэндзлем, які быў адзін для ўсіх. Што цікава, пасля кожнага цалавання Евангелля і іконы вернікамі святыні праціраліся сродкам, які дэзінфікуе.
Цікава праходзіць у гэтыя дні таінства споведзі – яна агульная для ўсіх прыхаджан. Зараз не трэба падыходзіць да святара і пералічваць грахі. Спачатку святар чытае агульныя малітвы перад споведдзю, потым пералічвае грахі, а затым чытае дазвольную малітву – усё! Новая практыка прымушае больш сур`ёзна аднесціся да таінства, бо зараз ёсць толькі ты і Бог. Наколькі сур`ёзна ты каешся ў сваіх грахах, ці гатовы да выпраўлення і змены свайго жыцця, ці не ёсць твой пералік грахоў фармальнасцю.
Мы пацікавіліся, наколькі сапраўдная такая малітва. Святар Жыровіцкага манастыра іераманах Герасім запэўніў, што сапраўдная па веры.
— Если я не верю, то для меня все фикция — исповедь ли это и причастие. Такая практика есть на Афоне в монастыре святого Павла. Когда я там был, то некоторое время не мог понять, что такое читают, а потом на колени встают и над ними читают разрешительную молитву. Только сегодня я понял, что такое практикуется, — адзначыў святар.
Велікодная служба праходзіла ў храмах Слонімшчыны амаль у паўпустых храмах. Нават асвячаць ежу прыйшлі нямногія. Як адзначылі святары Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, якія ў суботу выконвалі асвячэнне велікодных кулічоў, яек і тварожнай пасхі, раней нават у чарзе людзі стаялі. Гэтым разам часта на стале стаяла толькі адна карзіна. І так было на працягу ўсяго дня.
У Жыровіцкім манастыры
Да каранавіруса быў таксама падрыхтаваны і храм. На падлозе былі наклеены стужкі, дзе можна стаяць вернікам. На дзвярах вернікам пра неабходнасць трымацца дыстанцыі ў 1,5-2 метры адзін ад другога нагадвалі паведамленні. Пад аб`ектывам камер тэлебачання СТБ велікодная служба прайшла спакойна.
Сообщение Жыровіцкі манастыр змагаецца з каранавірусам появились сначала на Газета Слонімская.