Каранавірус у Мастах
Падчас сусветнай пандэміі мастоўскія ўлады актыўна праводзяць масавыя мерапрыемствы дзеля ўрачыстага святкавання Дня Перамогі і іншыя, аб чым пішуць на сайтах райвыканкама і раённай газеты.
Сообщение Каранавірус у Мастах появились сначала на Газета Слонімская.
Аляксандр Козіч. Фота mostycrb.by
У мінулым нумары «ГС» паведамлялася, што галоўны ўрач Мастоўскай лякарні Аляксандр Козіч афіцыйна пацвердзіў захворванне на каранавірус работніка ААТ «Мастоўдрэў». Чуткі аб тым, што дзяўчына, якая прыехала з Лунінца, мае тую хваробу, Козіч не пацвердзіў.
Аднак галоўны санітарны ўрач Гродзенскай вобласці Мікалай Кендыш сказаў «Вячэрняму Гродна», што тая дзяўчына атрымала станоўчы тэст на каранавірус, і дадаў, што гэта «адзіны выпадак каранавіруснай інфекцыі» ў Мастах.
Невядома, каму з вышэйзгаданых дактароў верыць.
Масты сталі другім горадам у вобласці пасля Гродна, дзе з`явілася гэта хвароба.
Сообщение Каранавірус у Мастах появились сначала на Газета Слонімская.