Каранавірус ставіць на калені прадпрымальніцтва ў Мастах
Мастаўляне адчуваюць небяспеку ад таго захворвання.
Сообщение Каранавірус ставіць на калені прадпрымальніцтва ў Мастах появились сначала на Газета Слонімская.
Міні-рынак на вуліцы Будаўнікоў не працуе, як і галоўны рынак па вуліцы Энергетыкаў.
«Еўраапт», самая буйная гандлёвая крама, мае праблемы з колькасцю наведвальнікаў. Дробныя гандлёвыя кропкі зачыняюцца і пераходзяць на ашчадны рэжым працы.
Крама «Адзенне з Еўропы» на вуліцы Будаўнікоў зачыняецца: няма паступлення тавару. Ідзе распродаж таго, што набылі раней. На пачатку акцыі кошт адзінкі тавару быў два рублі. Цяпер — адзін. Крама зачыняецца.
Адзіная ў горадзе піцэрыя, што была запатрабавана наведвальнікамі, абмежавала працу з 24 гадзін да 16.
Кафетэрый «Галактыка», які знаходзіцца побач, цяпер працуе з 10 гадзін да 17. Наведвальнікаў няма. Толькі ўсе восем «Табакерак» у Мастах працуюць.
Сообщение Каранавірус ставіць на калені прадпрымальніцтва ў Мастах появились сначала на Газета Слонімская.