Стаю на ўзлеску
На паэтычнай хвалі
Сообщение Стаю на ўзлеску появились сначала на Газета Слонімская.
Стаю на узлеску,
Любуюся калінаю.
А яна вітаецца,
Махае мне галінаю.
Цягну руку да цябе,
Мілая калінка.
Ягадай чырвонаю
Пачастуй, дзяўчынка.
— Ягадай чырвонаю
Буду частаваці,
Каб гуляў на волі,
Не сядзеў у хаце.
Сарваў тваю ягадку,
Вабная калінка.
А яна з гаркотаю,
Зусім не малінка.
Пайду я дадому,
Годзе, нагуляўся.
Навошта, калінка,
З табой сустракаўся?
Стаю на узлеску,
Гляджу на каліну.
А яна вітаецца:
Рыпнула галіна.
Рыпнула. Слязіна
Мяне арасіла.
— Прабач, прабач, хлопча,
Што не ацаніла.
2020 год
Сообщение Стаю на ўзлеску появились сначала на Газета Слонімская.