Кнігі пра жыровіцкія святыні прэзентавалі ў Мінску
Беларускія выдавецтвы 29 красавіка прэзентавалі кнігі, выпушчаныя да святкавання 550-годдзя з`яўлення цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзя Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, паведамляе БЕЛТА.
Сообщение Кнігі пра жыровіцкія святыні прэзентавалі ў Мінску появились сначала на Газета Слонімская.
У выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» падрыхтаваны энцыклапедычны даведнік «Жыровічы. Пад святым пакровам» на беларускай мове. Некалькі артыкулаў змешчаны на рускай і англійскай мовах.
Укладальнікам даведніка з`яўляецца Аляксандр Слесараў. У падрыхтоўцы кнігі прымалі ўдзел кандыдаты багаслоўя, дактары царкоўнай гісторыі, гістарычных навук, кандыдаты мастацтвазнаўства.
У кнігу ўвайшло больш за 180 артыкулаў, многа фотаздымкаў і ілюстрацый, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Жыровічаў — пра сам аграгарадок, Свята-Успенскі манастыр, Жыровіцкую ікону Божай Маці, праваслаўных царкоўных дзеячаў. У кнізе апісаны помнікі літаратуры і мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі манастыра.
Зборнік легендарнага жыровіцкага манаха Зьніча «Святло з Жыровіч» прэзентаваў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.
У выдавецтве «Беларусь» да выхаду ў свет рыхтуюцца дзве кнігі. Адна з іх — «Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр» Аляксандра Ярашэвіча на трох мовах (беларускай, рускай і англійскай) пра гісторыю манастыра і яго развіццё.
Другая кніга — «Цяпло Жыровіцкай святыні» Сяргея Чыгрына. Гэта, па сутнасці, першая навукова-папулярная кніга пра мястэчка Жыровічы, у якой аўтар расказвае пра духоўныя сувязі ўраджэнцаў і жыхароў Слонімскага краю з жыровіцкай святыняй.
Сообщение Кнігі пра жыровіцкія святыні прэзентавалі ў Мінску появились сначала на Газета Слонімская.