Добавить новость
 
Горячие новости часа
Сегодня в Слониме

Новости Слонима — календарь событий, фактов, происшествий за день

Сегодня 1 октября 2024 года
Не в Слониме?

Новости сегодня на 29ru.net

Новости от партнёров


Добавь свою новость бесплатно - здесь

Другие новости сегодня

Новости сегодня от Adwile

Палітычныя зняволеныя ў Беларусі: як імі становяцца

10

На пачатак кастрычніка гэтага года ў спісе палітвязняў на сайце пазбаўленага ўладамі рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» значыліся 72 чалавекі.

Для параўнання ўзгадаем, што на канец ліпеня і пачатак жніўня 2020 года (да дня сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня) статус палітвязня мелі 25 чалавек, а да пачатку выбарчай кампаніі 8 траўня — толькі 3 чалавекі.

Адзначым, што ў гэты вялікі спіс трапілі прадстаўнікі самых шырокіх колаў беларускага грамадства — ад старой апазіцыйнай гвардыі ў асобах Мікалая Станкевіча і Паўла Севярынца, кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, блогера Сяргея Ціханоўскага да простых пратэстоўцаў супраць фальсіфікацыі выбараў, журналістаў, якія асвятлялі падзеі, праваабаронцаў, які маніторылі парушэнне правоў чалавека, ды адвакатаў, якія абаранялі затрыманых і арыштаваных.

Сёння мы распавядзем, як людзі становяцца ў нашай краіне палітвязнямі на прыкладзе жыхара Мінска Сцяпана Латыпава — не палітыка, не грамадскага дзеяча, не журналіста, не праваабаронцы і не адваката.

Гісторыя мінчаніна Сцяпана Латыпава

15 верасня 2020 года ў двары жылога масіву па вул. Чарвякова ў Мінску супрацоўнікамі АМАПу быў затрыманы мясцовы жыхар Сцяпан Латыпаў.

Ягонае затрыманне стала вынікам шматдзённага супрацьстаяння жыхароў гэтага двара з прадстаўнікамі МУС у сувязі са спробамі апошніх зафарбаваць намаляваную на сцяне выяву (мурал) «дыджэяў перамен», якую зрабілі жыхары гэтага двара.

Мурал у мінскім двары

Мурал у мінскім двары

Абвінавачванні 15 верасня ў двор чарговы раз прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Некалькі жыхароў двара загарадзілі сабой малюнак і не дазвалялі яго замалёўваць. Калі Сцяпан Латыпаў папрасіў супрацоўнікаў прадставіцца і паказаць свае службовыя пасведчанні, яго адразу затрымалі, а ў кватэры, дзе ён жыве, быў здзейснены ператрус. Пазней з`явілася інфармацыя, што Латыпаў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

19 верасня ў эфіры некалькіх дзяржаўных тэлеканалаў былі прадэманстраваны сюжэты пра затрыманне Латыпава. У сюжэтах сцвярджалася, што Сцяпан Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага каналу пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і меў намер выкарыстаць атрутныя рэчывы супраць супрацоўнікаў міліцыі. Прысутны ў кадры ананімны супрацоўнік ГУБАЗіК таксама паведаміў, што Латыпаў «з`яўляецца адным з актыўных удзельнікаў і каардынатараў масавых беспарадкаў у Мінску, праз мэсэнджары асабіста займаўся зборам грошай на падрыўную дзейнасць па дыскрэдытацыі органаў улады і кіравання, супраць супрацоўнікаў міліцыі, арганізоўваў несанкцыянаваныя акцыі ў сталіцы па размяшчэнні на фасадах будынкаў забароненай сімволікі і муралаў».

Праваабаронцы тлумачаць сітуацыю паводле заканадаўства

Агучаныя ананімным прадстаўніком ГУБАЗіК абвінавачанні ў нібыта «падрыўной» дзейнасці Латыпава не ўтвараюць складу крымінальнага злачынства, паколькі ні дыскрэдытацыя органаў улады і міліцыі, ні правядзенне мірных сходаў, ні вывешванне не забароненых дзеючым заканадаўствам бел-чырвона-белых сцягоў, а тым больш размяшчэнне выяваў «дыджэяў перамен» не з`яўляюцца і не могуць з`яўляцца дзеяннямі, якія падлягаюць крыміналізацыі паводле нацыянальнага заканадаўства і нормаў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека.

Згодна з палажэннямі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, кожнаму чалавеку гарантаваныя свабода выказвання свайго меркавання, у тым ліку з дапамогай сродкаў выяўленчага мастацтва, свабода мірных сходаў.

Выказванне крытыкі ў адрас прадстаўнікоў уладаў, у тым ліку МУС, з`яўляецца дапушчальнай формай выказвання свайго меркавання, нават калі яно дыскрэдытуе іх у вачах грамадскасці. Гэтыя свабоды не падлягаюць ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя дзеючым заканадаўствам і неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў мэтах абароны дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, жыцця, здароўя і маральнасці насельніцтва.

Абвінавачванні ў падрыхтоўцы атручванняў супрацоўнікаў міліцыі небяспечнымі атрутнымі рэчывамі не вытрымліваюць ніякай крытыкі, навукова не абгрунтаваныя і з`яўляюцца нічым іншым, як фантазіямі прадстаўнікоў ГУБАЗіК.

Сцяпан Латыпаў у паўсядзённым жыцці займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, з`яўляецца арбарыстам і дырэктарам кампаніі «Беларбо». Гэтая кампанія выдаляе небяспечныя дрэвы на могілках, у парках, скверах, а таксама займаецца апрацоўкай ад шкодных раслін, напрыклад баршчавіку Сасноўскага. У сувязі са спецыфікай сваёй прафесійнай дзейнасці Латыпаў меў у сябе легальныя хімічныя прэпараты.

Сцяпан Латыпаў падчас працы

Сцяпан Латыпаў падчас працы

Парушэнне законных правоў затрыманага Сцяпана Латыпава

Варта асобна звярнуць увагу на факты парушэння законных правоў затрыманага Сяргея Латыпава — парушэнне прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці. У сюжэтах, прадэманстраваных па некалькіх тэлеканалах нацыянальнага тэлебачання, якія насілі відавочна абвінаваўчы ўхіл, сцвярджалася аб фактах здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў Латыпавым, ствараўся вобраз крайне небяспечнага для грамадства чалавека. Між тым дадзеныя факты яшчэ не былі даказаныя ні органамі следства, ні тым больш прысудам суда, які ўступіў у законную сілу.

Заява праваабаронцаў

«Парушэнне прэзумпцыі невінаватасці з`яўляецца парушэннем прынцыпу справядлівага судовага разбіральніцтва, устаноўленага п. 2 арт. 14 МПГПП.
Усе гэтыя факты ў сукупнасці, па нашым меркаванні, сведчаць аб заказным, палітычна матываваным характары дадзенай крымінальнай справы.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 а) Кіраўніцтва аб вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабрончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Сцяпана Латыпава палітычным зняволеным і патрабуем: неадкладна вызваліць Сцяпана Латыпава з-пад варты і спыніць ягоны крымінальны пераслед; вызваліць усіх палітычных зняволеных, спыніць гвалт і рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў краіны», — чытаем пад заявай 10 беларускіх праваабарончых арганізацый у дачыненні пераследу Сцяпана Латыпава і іншых палітвязняў.

Вось так сёння ў Беларусі становяцца палітвязнямі простыя людзі.

Паводле матэрыялаў spring96.org

Р.S.
«Вясна» збірае звесткі пра людзей, чый крымінальны пераслед звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе. Па стане на 30 верасня 2020 было сабрана больш за 240 імён і прозвішчаў такіх людзей з розных гарадоў Беларусі. Гэты спіс увесь час абнаўляецца, як і спіс палітвязняў, у бок павелічэння.

Слоним

Посмотрите, как любители книг в Слониме душевно поздравили библиотеку с праздником

Ria.city
Новости России

Популярные сегодня товары и услуги с доставкой в Слониме и Гродненской области

(что, где и как купить сегодня в регионе по интернету)

Проект "Today" (Сегодня в Слониме) на портале today.29ru.net совместно с партнёрским сайтом 29ru.net представляет интернет-витрину популярных товарных интернет-предложений, доступных в Слониме и других городах Гродненской области, востребованных услуг, сервисов, новостных и медиа-продуктов напрямую от правообладателей и официальных компаний-продавцов. Более тысячи предложений в самых различных категориях: интернет-магазины, инфо-товары, финансы и кредитование, развлечения, игры, образование и работа, бесплатное интернет-телевидение и многое-многое другое.

Все самые последние, новые и актуальные гаджеты и товары - в рубрике "Интернет-витрина" и на страницах нашего путеводителя по модным интернет-магазинам одежды, обуви и аксессуаров для всей семьи, где представлены товары на самый различный вкус и кошелёк. Вся палитра брендов, новинок и распродаж в режиме онлайн с удобным поиском и сортировкой как по ассортименту, коллекциям, направлениям и ценам, так и по популярности на сегодняшний день. Настройте свою ленту товаров и смотрите только то, что Вам нравится.



Если Вы хотите добавить сайт с новостями Слонима, напишите нам, и мы обязательно включим его в наш каталог, а если Ваш сайт транслирует городские новости в формате RSS, то, при желании, и в нашу ленту новостей.



Проект "Today" - региональные новости без купюр и цензуры. Все самые интересные случаи, события, факты, происшедшие в городе за день - в самой полной ленте городских новостей Слонима сегодня. Ежедневно самая свежая и объективная информация из первых рук от местных, региональных и федеральных, известных и не очень первоисточников: сайтов, газет, журналов, обзоров на нашем портале Today.29ru.net. Читайте, комментируйте, критикуйте, возражайте, спрашивайте! Наши новости не оставят Вас равнодушными. Каждый день, каждый час - новости, новости и только новости!

Новостные порталы Слонима

Нет сайта
Нет сайта
Нет сайта
Нет сайта
Нет сайта
Проект "Today" (Новости Слонима) — обзорный новостной информационный интернет-проект web-группы 29ru.net. Календарь событий, фактов, происшествий за день в Слониме и Гродненской области. Всё, что случилось, произошло, привлекло внимание и заинтересовало в этот день в режиме online, а также ежедневный почасовой архив российских региональных новостей от Камчатки до Калининграда.



Точка зрения редакции может не совпадать с мнением авторов и публикуемыми авторскими статьями, материалами и комментариями. Мы всегда стараемся объективно представить полярные точки зрения по самым различным вопросам и темам, волнующим общество, и стараемся не ограничивать доступ к ресурсам, соблюдающим общепринятые моральные и законодательные правила и нормы. Для размещения Ваших новостных и публицистических материалов достаточно связаться с нами по контактам mail@29ru.net. Предпочтения отдаются материалам региональной и городской направленности и тематическим обзорам.

Спорт в России и мире


Новости тенниса


ATP

Хачанов обыграл Черундоло и вышел в четвертьфинал турнира ATP в Пекине


Здоровье в России и мире


Музыкальные новости
Юрий Башмет

Озвучено, сколько заработал музыкант Юрий Башмет на своей фирме


Новости часа в Слониме и Гродненской области

Топ-10 новостей в Слониме (Гродненская область) за сегодня на этот час:

Губернаторы России

Общество, политика, культура, бизнес

Стоит ли отдавать ребенка в частную школу?

Подведены итоги конкурса «Мы верим твердо в героев спорта»

Филиал № 4 ОСФР по Москве и Московской области информирует: Социальный фонд выплатит остатки материнского капитала менее 10 тысяч рублей

ТСД SAOTRON RT41 GUN: практичный, производительный, надёжный


«Жёлтые» интернет-новости


Происшествия, юмор и курьёзы

Под Орлом при столкновении легковушек пострадали два человека

ТСД SAOTRON RT41 GUN: практичный, производительный, надёжный

Massasauga rattlesnake

SIMETRA разработает транспортную модель дорожной развязки в Чебоксарах

Russian.city
Топ-10 новостей от партнёров: