Нядобры сон
На паэтычнай хвалі
Знішчалі, знішчалі
І знішчылі нарэшце,
Як волю некалі
У слаўным Будапешце.
Прапала, змарнела
Святое слова «зёлка»,
Да хмарак паляцела
Дзівосная «вясёлка».
А слова «здрада»,
Каб дужа не крычала,
У аўтобус пасадзіла
Сям`я блатных, забрала.
Трымае у пастарунку
У кайданах сталёвых.
І рукі пацірае.
Што возьмеш з безгаловых?
І слова «воля-волюшка»
З вачэй сваіх прыбралі.
Ўсёй сілай наваліўшыся,
Аж у Сібір загналі.
Са словам «закаханыя»
Жахлівае ўтварылі.
М і Ж у намордніках
На горкі яблык збілі.
Білі не шкадуючы,
Каб не паднялося,
Каб святло ад сонца
Ночкаю здалося.
Слова «перапёлачка»
Дык проста зацкавалі.
Усёй кодлай насмяяўшыся,
У лес глухі прагналі.
Там, у лясах спрадвечных,
Шмат нашых слоў асела.
Маўчаць, на лёс не скардзяцца,
Хоць шмат ужо набалела.
Са звяр`ём сябруюць,
У госці запрашаюць
І мову беларускую
Прад імі адкрываюць.
І птушчакі іх слухаюць.
Наставіўшы галоўкі,
Стараюцца запомніць
Ласкавыя слоўкі.
А потым пачынаюць
Ад усёй душы спяваць,
Каб лес глухі ачнуўся,
Каб сонца прывітаць:
— А Лявоніху Лявон палюбіў:
Лявонісе чаравічкі купіў.
Лявоніха — душа ласкавая,
Чаравічкамі палясківала.
Як я ў роднага татулькі была,
Дык, як вішанька ў садочку, цвіла.
Цвіла, цвіла, жыла ў радасці,
Не ведала, што ёсць гадасці.
Дасталася злому
духу-мужыку —
Высушыў, як ліпінку ў духу.
Няма каму пакараць,
пакараць –
Злога духа прывязаць, прывязаць!
— — — — — —
Устаў я сёння з ложка.
У вушах страшэнны звон.
Вось такі прысніўся
Мне нядобры сон.
2020