На тыдні чакаецца да мінус 14 градусаў марозу ўначы
«Уплыў халоднага сібірскага антыцыклону мінулай ноччу распаўсюдзіўся і на Беларусь. На большай частцы тэрыторыі краіны гэтая ноч была самай халоднай у гэтым сезоне», — расказалі БелТА ў Гідрамеце, цытуе "Наша Ніва"
Уначы было 5—10 градусаў марозу, у Мінску — мінус 8. З-за ўмеранага паўднёва-ўсходняга ветру тэмпература здаецца яшчэ ніжэйшай.
У аўторак без ападкаў, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні парывісты, ноччу месцамі ў заходніх раёнах моцны парывісты. Уначы ад мінус 3 па захадзе да мінус 12 па ўсходзе краіны, днём будзе 1—6 марозу.
У сераду ўначы 7—14 градусаў марозу, па паўднёвым захадзе — мінус 4-6. Днём будзе 1-7 ніжэй за нуль.
У чацвер ноччу ў асобных раёнах неваялікі снег, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі (снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом), галалёдзіца. Ноччу 5—12 градусаў марозу, днём будзе ад нуля да мінус 5, па паўднёвым захадзе — +1-2.
У пятніцу, 11 снежня, мокры снег, дождж. Месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы ад мінус 5 да +2, па паўночным усходзе пры праясненнях — да мінус 7. Днём будзе ад мінус 4 да +3.
Паводле папярэдніх прагнозаў сіноптыкаў, у выхадныя ў многіх рэгіёнах Беларусі захаваецца зімовы характар надвор’я, толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах чакаецца адліга.
Фота з архіва «ГС»