Сёння ў Беларусі судзяць затрыманых на акцыях пратэсту ўчора
У Мінску і іншых гарад краіны ў нядзелю, 6 снежня, прайшлі традыцыйныя нядзельныя маршы пратэсту супраць беззаконня і гвалту, якія чыняць беларускія ўлады супраць свайго народа.
Беларускі суд
Па інфармацыі правабаронцаў, 7 снежня ў сталіцы і іншых гарадах суды разглядаюць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў акцый пратэсту з тых, каго кропкава затрымалі 6 снежня і раней.
Учора было затрымана больш за 320 чалавек. Найбольш затрымлівалі людзей у Мінску, Гродне, Смалявічах, Лагойску і Наваполацку.
Фота http://spring96.org і «Радыё Свабода»