На Дзятлаўшчыне ратавальнікі дасталі кацяня з калодзежа
Жыхар вёскі Старына Дзятлаўскага раёна 8 снежня паведаміў ратавальнікам, што ў яго калодзежы на глыбіні 20 метраў знаходзіцца кацяня, дастаць якое ў яго не атрымліваецца, канстатуе сайт абласнога ўпраўлення МНС.
Устанавілі трыногу з лябёдкай
Ратавальнікі прыехалі ў вёску, устанавілі на падворку трыногу, на яе — лёбёдку, на якой апусцілі байца ў калодзеж, адкуль ён дастаў кацянё.
І спусціліся ў калодзеж
Як распавёў гаспадар, раніцай ён пайшоў да калодзежа набраць вады і пачуў мяўканне. Калі мужчына пасвяціў ліхтаром у калодзеж, то ўбачыў там кацяня. Узровень вады ў калодзежы быў паўметра. Гаспадар помпай адкачаў яе, каб кацяня не ўтапілася, і патэлефанаваў ратавальнікам.
Пасля выратавання мужчына адагрэў, пакарміў і пакінуў кацянё жыць у сябе.
Фота МНС