Памёр Вячаслаў Кебіч
Раніцай 9 снежня памёр першы прэм'ер-міністр незалежнай Беларусі Вячаслаў Кебіч. Яму было 84 гады. 26 лістапада ён захварэў на каранавірус, знаходзіўся ў бальніцы. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў сын Вячаслава Кебіча.
Вячаслаў Францавіч Кебіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1936 года на Валожыншчыне.
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Быў дырэктарам Мінскага станкабудаўнічага завода імя Кірава, другім сакратаром Мінскага гарадскога камітэта, а затым — абласнога камітэта КПБ.
У 1985-1990-х — намеснік старшыні Савета Міністраў БССР — старшыня Дзяржплана БССР. У 1990-1994 гадах — старшыня Саўміна БССР і незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Фота Аляксандра Васюковіча, Tut.by