Смаліў свінню і атрымаў 52% апёкаў цела
Здарылася гэта ў мястэчку Лунна Мастоўскага раёна раніцай 9 снежня, інфармуе абласное ўпраўленне МНС.
Сарваўся шланг
Мужчына 1983 года нараджэння апрацоўваў тушу свінні газавай гарэлкай з балона. У нейкі момант адарваўся шланг і на мужчыне загарэлася вопратка. Полымя ён патушыў самастойна.
У 09.35 гадзін сусед прывёз пацярпелага ў Мастоўскую райбальніцу, дзе яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне. Яго стан вызначылі як цяжкі.
Фота МНС