Слонімскія ратавальнікі папярэджваюць пра небяспеку пажараў і няшчасных выпадкаў у навагоднія святы
З гэтай нагоды на Слонімшчыне інспектары ладзяць акцыю “Бяспечны Новы год!”, паведамляе абласное ўпраўленне МНС.
Размова са сталымі слонімцамі
Першым этапам гэтай акцыі стала сустрэча інспектараў са сталымі слонімцамі ў гарадскім парку.
Інспектар паказвае
Работнікі райаддзела МНС распавялі, як бяпечна ўпрыгожыць ёлку і карыстацца ператэхнічнымі вырабамі.
Распавядае пра правілы бяспекі пры надзвычайнай сітуацыі
Таксама інспектары нагадалі прысутным правілы паводзін падчас надзвычайных сітуацый, патлумачылі для чаго патрэбна ўстанаўліваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнкі і падаравалі слонімцам буклеты і календары з карыснай інфармацыяй.
Дораць буклеты і календары
Фота МНС